Свет33

Самы скандальны токен 2024 года перажыў яго ненадоўга. Hamster Kombat закрываюць

Самы папулярны токен 2024 года Hamster Kombat блізкі да канчатковага закрыцця. Крыптабіржа Bybit анансавала ягонае будучае выключэнне з лістынга. Рашэнне тлумачыцца нізкай ліквіднасцю.

Hamster Kombat (Бітва хамякоў)

У верасні стваральнікі правялі лістынг токена HMSTR, але курс манеты на крыптабіржы хутка абваліўся, а гульцы страцілі ўсе укладзеныя ў телеграм-гульню сілы. Ужо да лістапада Hamster Kombat страціў 58% аўдыторыі (замест 110 мільёнаў на бот былі падпісаныя толькі 45,9 мільёна), а цяпер, у студзені 2025-га, іх засталося 16 мільёнаў.

Цяпер жа завяршылася і прасоўванне Hamster Kombat на крыптарынку. Біржа Bybit абвясціла аб выключэнні спотавай пары HMSTR/EUR з лістынга, прычына — нізкая ліквіднасць.

«Гэтае рашэнне прынята ў адпаведнасці з пратаколам дэлістынгу, мэтай якога з'яўляецца забеспячэнне найлепшых умоў гандлю і абарона трэйдараў ад рэзкай валацільнасць цэнаў», — гаворыцца на сайце пляцоўкі.

Курс манеты Hamster Kombat сапраўды крытычна падае. На самай папулярнай крыптабіржы Binance па стане на 15:00 18 студзеня 2025 года курс токена «Хамяка» складаў $0,003.

На старце продажаў паказчыкі токена дасягалі $0,011, а да кастрычніка ўпалі да адзнакі $0,004. У лістападзе курс трошкі павялічыўся, але гэтага ўсё адно не хапіла для нармальнага гандлю на рынку.

У Bybit удакладнілі, што спыняць гандаль HMSTR/EUR 24 студзеня ў 8:00 UTC (11:00 па Мінску), але працягнуць падтрымку спотавых пар HMSTR/USDT і HMSTR/USDC.

Токен «Хамяка» па-ранейшаму можна будзе вывесці, але пасля 24 студзеня ўсе адкладзеныя ордэры будуць аўтаматычна выдаленыя.

Каментары3

  • F
    18.01.2025
    У еўра ўвогуле няшмат хто гандлюе, на біржах абсалютная большасць здзелак ідзе праз доларавыя USDT/USDC. Таму закрываюць – моцная заява ў гэтым выпадку, бо лістынг пар з доларам застаецца. Але што манета нікому не патрэбная, не паспрачацца:)
  • Б
    19.01.2025
    Нічога страшнага, паства дурава знойдзе сабе новыя гаўнокойны 😂🤦‍♂️
  • Ахм
    19.01.2025
    Назва артыкула падманвае. Бо нікуды HMSTR не знікае і наогул, тое, што ён перастаў гандлявацца на адной біржы ў пары з еўра не кажа наогул ні аб чым. Вашыня высновы толькі паказваюць некампетэнтнасць у сферы крыптавалют.

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць