Свет22

Прыднястроўе пагадзілася на пастаўку газу з Малдовы

«Тыраспальтрансгаз» паведаміў «Малдовагазу» пра згоду на пастаўкі газу ў Прыднястроўе, паведаміў прэзідэнт непрызнанай рэспублікі Вадзім Краснасельскі. Пастаўкі былі спыненыя пасля таго, як Украіна адмовілася ад транзіту расійскага паліва ў Еўропу, піша РБК.

Фота: Навіны Прыднястроўя

Краснасельскі адзначыў, што такое рашэнне прынятае для таго, каб жыхары і сацыяльныя ўстановы Прыднястроўя як мага хутчэй атрымалі цяпло і электраэнергію.

«Хачу звярнуць увагу на адну дэталь: усе спрабуюць атрымаць максімум сваіх дывідэндаў, разважаючы пра нейкую геапалітыку, пра нейкія тайныя змовы і гэтак далей. Зразумейце: ніякай змовы няма. Ёсць проста халодныя кватэры ў людзей. Перастаньце займацца палітыкай там, дзе гэта не трэба. Дайце людзям цяпло», — сказаў Краснасельскі.

Паводле яго слоў, «Тыраспальтрансгаз» гарантуе аплату паставак газу, каб пераадолець энергетычны крызіс, які пачаўся ў Прыднястроўі з пачатку года.

1 студзеня пастаўкі газу ў Прыднястроўе і Малдову спыніліся з-за прыпынку Украінай транзіту, а таксама спрэчкі «Малдовагазу» аб абавязку з «Газпрамам». Транзіт расійскага паліва ў еўрапейскія краіны адзіным маршрутам праз Украіну быў прадугледжаны ўмовамі кантракту паміж «Газпрамам» і «Нафтагазам», тэрмін дзеяння якога скончыўся 31 снежня.

Каментары2

  • Барадзед
    20.01.2025
    Русские уступают Приднестровье Молдове и согласны платить за их газ. Не злите Майю Санду.
  • не доўга засталося гэтай імперыі, з 13с катуюць яны нас суседзяў
    20.01.2025
    пасыпалася імперыя хана джучы (так званая залатая арда) Малдова , Арменія, Абхазія, Сырыя і гд , не доўга засталося гэтай імперыі, з 13с катуюць яны нас суседзяў .

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю7

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Мінск2

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі3

«Гойда» за 700 рублёў. «Кашалёк Лукашэнкі» другі год запар прывозіць у Беларусь Z-артыстаў6

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі4

Пуцін вырашыў не ляцець у Бразілію на саміт БРІКС з-за пагрозы арышту

Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны9

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?4

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць