Свет33

Пасля выбараў Вялікабрытанія і Канада пашырылі свае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Вялікабрытанія аб’явіла аб увядзенні санкцый супраць 9 фізічных і юрыдычных асоб у Беларусі, дзейнічаючы ў каардынацыі з Канадай. Пра гэта паведамілі на сайце ўрада Вялікабрытаніі. Таксама заяву аб увядзенні новых санкцый зрабіў канадскі ўрад.

«Санкцыі накіраваныя супраць кіраўнікоў устаноў, адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, і кампаній абароннага сектара Беларусі, якія падтрымліваюць вайну Расіі ва Украіне», — гаворыцца ў паведамленні ўрада Вялікабрытаніі.

Сённяшнія санкцыі закранаюць наступных асоб:

  • Ігар Карпенка — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі;
  • Віктар Дуброўка — начальнік калоніі №11 у Ваўкавыску;
  • Павел Казакоў — начальнік турмы №1 у Гродне;
  • Андрэй Цэдрык — начальнік СІЗА №1 у Мінску;
  • Андрэй Ананенка — кіраўнік ГУБАЗіКа;
  • Міхаіл Бедункевіч — намеснік кіраўніка ГУБАЗіКа.

Таксама ў санкцыйны спіс уключаныя тры арганізацыі абароннага сектара Беларусі:

  • ААТ «АЛЕЎКУРП» / ALEVKURP OJSC — кампанія, звязаная з урадам Беларусі, якая спецыялізуецца на даследаваннях, распрацоўцы і вытворчасці радыёлакацыйных сістэм і сістэм кіравання ўзбраеннем;
  • завод «Легмаш» — беларуская кампанія, якая вырабляе боепрыпасы для абароннага сектара;
  • КБ «Беспілотныя верталёты» / KB Unmanned Helicopters (UAVHeli) — беларускі распрацоўшчык і вытворца беспілотных лятальных апаратаў.

У сваю чаргу, Канада ўвяла санкцыі супраць 10 фізічных і 12 юрыдычных асоб Беларусі. Пра гэта паведаміў урад гэтай краіны:

Юрыдычнымі асобамі, у дачыненні да якіх уведзеныя канадскія санкцыі, сталі:

  • атрад міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП);
  • Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС;
  • Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ);
  • ААТ «Станкагомель»;
  • ААТ «Беларускі металургічны завод» (Жлобін);
  • ААТ «Завод «Легмаш» (Орша);
  • канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты» (Мінск);
  • ТАА «Лабараторыя адытыўных тэхналогій» (Мінск);
  • ТАА «Рухсерваматор» (Мінск);
  • Мінскі падшыпнікавы завод;
  • Мінскі завод шасцерняў;
  • ААТ «Вістан» (Віцебск).

Сярод фізічных асобаў, уключаных у санкцыйныя спісы Канады:

  • Галіна Лукашэнка (афіцыйная жонка Аляксандра Лукашэнкі, з якой ён 30 гадоў не жыве);
  • жонка і дзеці камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы Вольга Маршаловіч, Арцём Балаба і Максім Балаба;
  • жонка і сын намесніка міністра МУС — камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова Ірына і Ігар Карпянковы;
  • дырэктар «Легмаша» Уладзіслаў Паўленка;
  • дырэктар КБ «Беспілотныя верталёты» Уладзімір Чудакоў;
  • генеральны дырэктар БМЗ Анатоль Савянок;
  • начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка.

Адзначаецца, што Канада ўводзіць санкцыі «ў сувязі з грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расеяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Каментары3

  • даведка
    28.01.2025
    Ладно дети в омон, но за что бывшую жену-то Балабы, если он сам даже её предал?!
  • Вадя
    28.01.2025
    Над Канадой небо синее
    Солнце низкое садится...
    Зачем им эти санкции именно сегодня?
  • Поцык
    28.01.2025
    Пропагандисты лукашистские попадают под эти санкции, или как обычно, будете пускать их к себе погулять

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць