Культура

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Чыноўнікі спынілі работы пасля выяўлення старых надмагілляў, але адмаўляюць, што траншэя прайшла праз гістарычныя могілкі.

У траншэі выяўленыя яўрэйскія надмагіллі і фрагменты гістарычнай могілкавай брамы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

На днях у траншэі, прарытай уздоўж Калектарнай вуліцы, было выяўлена мноства надмагілляў і фрагменты ўваходнай брамы яўрэйскіх могілак, знесеных за савецкім часам. Работы звязваюць з маштабнай рэканструкцыяй Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна па іншы бок вуліцы.

Дзяржаўнае выданне «Мінск-Навіны» звярнулася па каментар да адміністрацыі Маскоўскага раёна. Там адказалі, што як толькі рабочыя знайшлі надмагіллі, яны запрасілі археолагаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Пра знаходкі таксама было паведамлена яўрэйскай абшчыне.

Аднак, мяркуючы па фотаздымках з месца, чыноўнікі змаўчалі, што пасля выяўлення надмагілляў земляныя работы, як таго патрабуе заканадаўства, не былі спынены.

Выяўленыя археалагічныя аб'екты знаходзіліся ў верхніх пластах зямлі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»
Аднак і пасля выяўлення ў верхніх пластах надмагілляў, будаўнічыя работы не былі спынены, пакуль будаўнікі не выйшлі на праектную глыбіню і не праклалі сваю трубу. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Гэта пацвярджае той факт, што фрагменты колішняй брамы, якія, у адрозненне ад надмагілляў, не былі вынятыя з раскопу, знаходзяцца ў верхніх пластах зямлі, але сама траншэя значна глыбейшая, а па яе дне ўжо пракладзена труба. Гэта сведчыць пра тое, што калі археалагічныя аб'екты былі выяўлены, рабочыя дасталі надмагіллі, якія ім заміналі, і працягнулі сваю працу да вызначанай праектам глыбіні. 

У адміністрацыі Маскоўскага раёна ўдакладнілі, што работы арганізаваны не на тэрыторыі былых могілак, а ўздоўж яе мяжы, хоць ніякай мяжы ў натуры, вядома, не існуе.

Будаўнікі толькі па шчаслівай выпадковасці не патрапілі на пахаванні — чалавечыя астанкі ў час работ не знойдзены, хоць відавочца, з якім гутарыў «Анлайнер», сцвярджае, што бачыў косткі, якія, як ён мяркуе, забралі на экспертызу.

Суаднясенне выяўленых фрагментаў з гістарычным фотаздымкам могілкавай брамы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Цяпер усе работы на могілках прыпынены пакуль спецыялісты з Інстытута гісторыі НАН Беларусі вызначаюць пералік даследаванняў выяўленых аб'ектаў і магчымасць іх аднясення да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пасля высвятлення каштоўнасці знаходак, як сцвярджаюць чыноўнікі, вызначаць месца, дзе яны будуць захоўвацца ці экспанавацца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

Палітычныя кулуары, адносіны з былымі і сённяшнімі — Наста Рагатко напісала дэбютную кнігу. І знялася для вокладкі аголенай34

У расійскім Іл-76, які збілі ў Судане, быў беларус

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў9

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць