Усяго патроху2424

Сапраўдная прычына, чаму моладзь усё часцей мае патрэбу ў псіхатэрапіі

Прычына не толькі ў сацыяльных сетках і гіперапецы бацькоў. Галоўная праблема — жыццё ў ілюзорным свеце пачынаючы з дзяцінства, у свеце, які разбураецца пры сутыкненні з рэальнасцю. Расказваем, што маецца на ўвазе.

Ілюстрацыйнае фота: з сацыяльных сетак

Тэхналогіі імкліва мяняюць свет, сацсеткі паглынаюць увагу, бацькі ахінаюць дзяцей празмернай апекай. У выніку маладое пакаленне губляе стрэсаўстойлівасць.

Грэг Лук’янаў і Джонатан Гайт у кнізе ֿ«Апека, што разбэшчвае амерыканскі розум» (2018) гавораць пра «культуру бяспекі» (safetyism) — тэндэнцыю ізаляваць дзяцей ад рызыкі і негатыўных эмоцый. Такая перастрахоўка робіць моладзь звышуразлівай і трывожнай.

«Але гэта толькі вяршыня айсбергу» — адзначае публіцыстка Эмілі Фінлі ў калонцы The Wall Street Journal.

Фінлі лічыць, што залежнасць ад гаджэтаў і патуранне бацькоў — хутчэй сімптомы, чым першапрычыны крызісу псіхічнага здароўя сярод маладых людзей. Яна сцвярджае, што насамрэч мы сутыкнуліся з глыбокай культурнай праблемай, якую яна называе «рамантычным скажэннем уяўлення».

Ад Русо да сучасных сістэм адукацыі — няшчасная паласа рамантызму

Уяўленне — наш жыццёвы компас. Калі яно заземленае, павязанае з рэальнасцю і арыентаванае на каштоўнасці, то дапамагае праходзіць праз выпрабаванні.

Але калі ў ім рояцца рамантычныя ілюзіі, культ выключнасці, утапічныя мары, — чалавек становіцца безабаронным перад жыццёвымі цяжкасцямі.

У гэтым кантэксце Фінлі згадвае Жана-Жака Русо, аднаго з першых «архірамантыкаў» XVIII стагоддзя. Русо сцвярджаў, што «чалавек ад прыроды добры», а традыцыйныя рэлігійныя і сацыяльныя нормы толькі перашкаджаюць яго «натуральнаму» росквіту.

Фінлі з горкай іроніяй заўважае: «Русо, які пакінуў сваіх пяцярых дзяцей у дамах падкідышаў у Парыжы, стаў «бацькам» некалькіх пакаленняў рамантыкаў». Яны перанялі ягоную веру ў тое, што чалавек можа збудаваць новы, ледзь не ідэальны свет — без традыцый і абмежаванняў нормамі.

Сучасная папулярная культура, у тым ліку многія сістэмы адукацыі, грунтуюцца на гэтым — дужа памылковым — перакананні. Дзецям кажуць, што яны «асаблівыя ад нараджэння», што іх патэнцыял «бязмежны», а жаданні «абавязкова павінны здзяйсняцца». 

Рэальнасць, як правіла, аказваецца іншай: свет не спяшаецца мяняцца пад уплывам жаданняў. У выніку расце расчараванне, губляецца упэўненасць, паўстае страх, безвыходнасць і дэпрэсія.

Трэба вярнуцца ў рэальнасць. Дапаможа класіка

Патрэбна тэрміновая дэтаксікацыя ўяўлення, — кажа Фінлі. І пачынаць трэба з вяртання моладзі да глыбокіх культурных крыніц, дзе адлюстраваны рэальны вопыт пакаленняў.

Гэта значыць — знаёміць з літаратурай, дзе героі не проста мараць, а змагаюцца, пераадольваюць выпрабаванні, растуць праз працу і намаганні.

Фінлі згадвае англамоўную класіку, асабліва тую, што паўстала да 1940 года. Але і беларуская літаратура ў гэтым плане надзвычай багатая. Не ў апошнюю чаргу па той прычыне, што лёс не разбэшчваў ні наш народ, ні нашых класікаў.

Не трэба асабліва напружваць памяць, каб прыгадаць, якія гэта могуць быць творы. Вось дзеля прыкладу:

  • Якуб Колас, «Новая зямля». Гэта глыбока рэалістычны твор пра звычайную вясковую сям’ю, якая бачыць сваё шчасце ў тым, каб займець кавалак уласнай зямлі. Героі праз працу і намаганні імкнуцца пабудаваць лепшае жыццё. Тут няма «чароўных рашэнняў» — толькі паступовая, складаная дарога да мэты. Смерць галоўнага героя (Міхала) перарывае гэты шлях. Але такі паварот гісторыі толькі ўзмацняе ідэю твора, бо пакідае чытачу наступны пасыл: Міхал памёр, а ты жывеш, дый скарыстайся дадзеным табе часам, каб здабыць Новую Зямлю!
  • Якуб Колас, «Сымон-музыка». Герой надзелены музычным дарам і жыве мроямі пра прыгожае, але сутыкаецца з сацыяльнымі перашкодамі, няроўнасцю, сямейнымі драмамі. Колас паказвае, што для рэалізацыі свайго патэнцыялу аднаго таленту мала — патрэбныя настойлівасць, моц характару і разуменне рэальных абставін.
  • Янка Маўр, «Палескія рабінзоны». Кніга расказвае пра двух дзяцей, якія апынаюцца ў ізаляваных умовах і павінны самастойна вырашаць жыццёва важныя задачы. Яны вучацца выжываць, падтрымліваць адно аднаго, прымаць узважаныя рашэнні. Гэта прыгода, якая натхняе на ўсведамленне каштоўнасці працы, узаемадапамогі і здаровага рэалізму ва ўспрыманні свету.

Гэта літаратура ўяўлення, але не летуценнага і прэтэнцыёзнага, а — як кажа Фінлі — «прыстасаванага да рэчаіснасці». Такая літаратура вучыць, што «лепшы свет» або «новая зямля» не даюцца як манна з нябёсаў. Поспех — гэта вынік працы і намаганняў, а часам цярпення і выпрабаванняў. 

Што рабіць? 

Проста «адключыць тэхналогіі» — недастаткова, — піша Фінлі. Дзецям патрэбная якасная альтэрнатыва, якая дасць сэнс і сфармуе ўнутраную апору.

Для многіх бацькоў гэта складаная задача: давядзецца самім вярнуцца да кніг, мастацтва і складанай праўды, ад чаго яны ўжо адвыклі.

Аднак калі мэта — выхаваць псіхалагічна ўстойлівых дзяцей, то перш за ўсё трэба навучыць іх адчуваць рэальнасць. Простыя абмежаванні гаджэтаў не вырашаць праблему.

Каментары24

  • Алесь.
    15.02.2025
    Дарма наехалі на Руссо. Не яго віна, што робяць зараз з дзецьмі адукацыяй і новымі "нормамі" Захада. Таму будзе больш не толькі праблемаў з псіхічнымі здароўем, але і больш псіхічна хворых.
  • Не галасі!
    15.02.2025
    Адсотак псіхічна хворых ў грамадстве заўжды сталая велічыня.
    У межах 2-3%.
    На змены гэтай велічыні больш уплываюць новыя варыянты Міжнароднай класіфікацыі хваробаў ды рэгіянальныя тлумачэнні.
  • Бросьте!
    15.02.2025
    Не в Руссо проблема, а в том, что до системы образования дорвались люди, которым там не место.

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць