Грамадства44

Звольнілі кіраўніцу РНПЦ «Кардыялогія», якую ў 2020-м прызначылі замест прафесара Мрочака

19 лютага выданне «Люстэрка» даведалася пра планы звольніць дырэктарку РНПЦ «Кардыялогія» Наталлю Міцькоўскую. Цяпер жа згадка пра яе знікла з сайта медцэнтра — на адпаведнай старонцы звесткі пра іншага кіраўніка.

Наталля Міцькоўская. Фота: СТБ

Як паведамлялі крыніцы «Люстэрка», пра тое, што Наталлю Міцькоўскую хочуць звольніць з пасады кіраўніка РНПЦ, стала вядома яшчэ 17 лютага. Аднак жа доктарка з такой сітуацыяй не пагадзілася і 18 лютага сабрала для вырашэння свайго пытання камісію.

Чым скончыліся спробы медыцынскай начальніцы захаваць працу, было на той момант невядома. Але калі па стане на 19 лютага Міцькоўская на сайце РНПЦ яшчэ была пазначаная як дырэктарка, то ў суботу, 22 лютага, згадкі пра яе там ужо няма.

Цяпер медцэнтр узначальвае Маргарыта Бельская. Менавіта яна выконвала абавязкі Міцькоўскай, калі толькі з'явілася інфармацыя пра звальненне яе папярэдніцы.

Маргарыта Бельская. Фота: РНПЦ «Кардыялогія»

Дырэктаркай РНПЦ «Кардыялогія» Наталля Міцькоўская стала 14 верасня 2020 года, пасля таго як з гэтай пасады ў канцы жніўня звольнілі вядомага кардыёлага Аляксандра Мрочака, які кіраваў цэнтрам 12 гадоў. Гэта адбылося з ініцыятывы Міністэрства аховы здароўя пасля абароны Мрочакам супрацоўнікаў цэнтра, якія выходзілі на пратэсты.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Белые халаты», Наталлю Міцькоўскую не характарызавалі як «дзейна «крыважэрную», але пры гэтым яна не рабіла ніякіх намаганняў для таго, каб абараніць сваіх супрацоўнікаў.

«Калі ў цэнтр прыходзілі спісы з пералікам тых, каго трэба звольніць, пажаданні выконваліся няўхільна», — паведамляў тэлеграм-канал. 

Каментары4

  • Бачна ж па рожы
    23.02.2025
    Бачна ж па рожы. Вось табе і фрэналогія))
  • Тэндэнцыя
    23.02.2025
    Андрусь, пакуль ёсць людзі гатовыя выконваць брудныя загады, патуль гэтыя брудныя загада будуць прыходзіць. Тут толькі трэба памятаць, што дадатковых выканаўцаў такіх загадаў у нас з усходу могуць прывозіць.
  • Атлусценне.
    23.02.2025
    З такім дадзеным быць лекарам? Вы мне прабачце.

Цяпер чытаюць

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Усе навіны →
Усе навіны

ФІФА прадставіла афіцыйны мяч чэмпіянату свету — 2026

Яхта ўраджэнца Гомеля, якая каштуе $200 мільёнаў, гніе ў Дубаі3

У Літве міністра культуры паставіла ў тупік пытанне «Чый Крым?» Гэта каштавала яму пасады37

У ЕГУ вярнулі студэнтку, якая паўстала супраць харасменту. Але прымусілі заплаціць 1300 еўра7

Краіны Еўрасаюза не змаглі дамовіцца пра стварэнне «сцяны ад дронаў»2

У Мінску на даху паркінгу пачалі рабіць парк сонечных батарэй ФОТАФАКТ3

У Польшчы беларуса затрымалі па падазрэнні ў выкраданні чалавека1

Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент6

«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы8

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць