Свет11

У Папы Францішка пачалася ныркавая недастатковасць

Стан здароўя пантыфіка застаецца крытычным.

Фота: AP

«Стан Святога Айца застаецца крытычным, аднак з суботняга вечара ў яго не назіралася новых рэспіраторных крызісаў», — паведаміла ўвечары 23 лютага Зала Друку Апостальскай Сталіцы, паведамляюць «Навіны Ватыкана».

Папа атрымаў дзве дозы канцэнтраваных эрытрацытаў, што прынесла карысць і павысіла ўзровень гемаглабіну. Трамбацытапенія застаецца стабільнай, аднак некаторыя аналізы крыві паказваюць пачатковую лёгкую ныркавую недастатковасць, якая зараз знаходзіцца пад кантролем, — гаворыцца ў паведамленні.

Працягваецца кіслародная тэрапія з высокім патокам праз назальныя катэтары.

Пантыфік застаецца ў прытомнасці і добра арыентуецца.

У сувязі са складанасцю клінічнай карціны і неабходнасцю чакаць, пакуль лекавая тэрапія пачне дзейнічаць, прагноз застаецца няпэўным.

Каментары1

  • Ёсік
    24.02.2025
    Пісаў раней, што цяжкахвораму стала лепш, а потым хутка прыйдзе старая з касой і забярэ гэтага хворага. Нейкія пАпы апошнія вельмі старыя і хворыя.

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС28

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС7

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў9

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую12

Трамп пагадзіўся на яшчэ адну сустрэчу з Пуціным — у Будапешце25

Тапузідзіс і Пятровіч сталі ўладальнікамі аднаго з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Гомеля

Канал «Белорусский силовик» засыпаны рэкламай вярбоўкі на вайну ва Украіне17

Перад сустрэчай з Зяленскім Трамп звязаўся па тэлефоне з Пуціным5

У Мінгарвыканкаме расказалі, дзе ў сталіцы яшчэ будуць будаваць новае жыллё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС28

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць