Грамадства11

Гамяльчук пашкадаваў заплаціць 3,5 рубля, а цяпер можа сесці ў турму

Пра незвычайны выпадак расказалі гомельскаму анлайн-часопісу «Белка» супрацоўнікі органаў прымусовага выканання.

У 2022 годзе мужчына атрымаў штраф памерам у 0,1 базавай велічыні за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення. На той час гэта была сума ў 3,5 рубля. Аплаціць штраф трэба было цягам 30 сутак, але парушальнік пра гэта зусім не дбаў.

Час ішоў, на штраф нарастала пеня, а сам мужчына паехаў на заробкі ў Расію і пра сваю запазычанасць забыўся.

Месяц таму сілавікі атрымалі інфармацыю, што даўжнік вярнуўся на пару дзён у Гомель. Да яго адразу завіталі дзве супрацоўніцы прымусовага выканання і запатрабавалі заплаціць штраф, які да гэтага часу вырас да 24 рублёў. Аднак мужчына адмовіўся гэта зрабіць, сказаўшы, што ў яго няма грошай. 

Судовыя выканаўцы вырашылі накласці арышт на мікрахвалёвую печку, у адказ на што мужчына пачаў іх выганяць з кватэры, стукнуўшы пры гэтым адну з іх мыліцай сваёй сужыцелькі.

Скончылася гэта выклікам нараду міліцыі і змяшчэннем мужчыны ў ізалятар часовага ўтрымання. Супраць яго завялі крымінальную справу за гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Каментары1

  • Бандыты ў пагонах
    25.02.2025
    Мусарам толькі дай нагоду! Асабліва ў Беларусі, дзе законы не працуюць.

Цяпер чытаюць

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Усе навіны →
Усе навіны

У Валагодскай вобласці РФ мост абрынуўся пад вернікамі проста падчас хрэснага ходу6

«VIP-кліентка» КДБ. Гісторыя шведскай беларускі, якую арыштавалі на радзіме і вызвалілі разам з Ціханоўскім4

На станцыі метро «Плошча Леніна» жанчына ўпала на рэйкі

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ1

У Літве хочуць стварыць дронавую заслону на мяжы з Беларуссю1

«Патэлефануйце Пуціну»: Рутэ папярэдзіў Кітай, Індыю і Бразілію пра другасныя санкцыі3

У парку Чалюскінцаў з’явіцца «Вежа свабоднага падзення»2

Мядзведзеў пра ўльтыматум Трампа: Расіі ўсе роўна8

«Адзін глядзеў тэлефон, другі размаўляў, а трэці ў баку назіраў». Як цяпер праводзяць допыты на мяжы Беларусі з ЕС18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

«Частку сваякоў я адсеяла». Гамяльчанка, якая жыве ў Адэсе, распавяла пра адаптацыю да абстрэлаў, украінскую мову і свой блог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць