Трансгендарная жанчына з Екацярынбурга загінула на вайне ва Украіне, адправіўшыся туды ўслед за сваім бацькам
Элі вяла тэлеграм-канал, у якім расказвала пра закупку амуніцыі, а таксама жорстка выказвалася пра ўкраінцаў.

Трансгендарная жанчына з расійскага Екацярынбурга Элі Вішнеўская ў снежні 2024 года падпісала кантракт, каб адправіцца на вайну ва Украіну, дзе раней загінуў яе бацька, піша Astra.
Элі вяла тэлеграм-канал, у якім расказвала пра закупку амуніцыі, а таксама жорстка выказвалася пра ўкраінцаў. У пачатку лютага яна загінула на фронце. 7 сакавіка яе бацькі даведаліся пра гэта дакладна, атрымаўшы інфармацыю пра апазнаны труп з морга. Пра гэта Astra распавяла яе знаёмая Лізавета.

«Пасля таго, як Элі стала даволі папулярнай, яе пачала прымаць нават Z-супольнасць, яна асядлала гэтую хвалю свайго поспеху, у яе сфарміравалася аўдыторыя з Z-патрыётаў. У пэўны момант яна сапраўды змянілася і пачала выказвацца антычалавечча, у тым ліку пра Украіну. Калі яна рыхтавалася да вайны, то збірала данаты на патрэбы арміі і купляла дроны. Бацька ў яе таксама загінуў на вайне ва Украіне, і часткова яна хацела пайсці туды за ім», — расказала Лізавета.
У сваім тэлеграм-канале Элі Вішнеўская публікавала лісты ад дзяцей «расійскаму салдату», пісала, што едзе «забіваць укранацыстаў і свіней», крытыкавала ЛГБТ у заходніх краінах, а таксама выкладвала фатаграфіі з фронту.
Каментары