Здарэнні

Каля Ракава пад дрэвам знайшлі пенсіянера

76-гадовы Фёдар Раманавіч Даніловіч знік у пятніцу каля 15:00. Дырэктар пансіяната «Аздараўленчы цэнтр ЛАДЭ» каля Ракава звярнуўся па дапамогу ў атрад «Анёл».

Да пошукаў далучыліся таксама ратавальнікі пажарна-аварыйна-выратавальнага атрада Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і супрацоўнікі міліцыі.

Прэс-аташэ пошука-выратавальнага атрала «Анёл» Юлія Коўган расказала Kraj.by:

— Актыўныя пошукі ў лясным масіве вакол пансіяната пачаліся а 20:00. Сабакі ўзялі след у тым самым напрамку, дзе пазней і знайшлі Фёдара Даніловіча. Але знайшлі мы яго без удзелу сабак. На той момант у гэтай зоне ўжо працавалі нашы пошукавікі з двума старэйшымі груп — Мікалаем Пульянавым і Дар'яй Круталевіч, а таксама двое валанцёраў, якія толькі некалькі разоў удзельнічалі ў пошуках. У выніку а 22:14 хлопцы знайшлі дзядулю. Ён сядзеў пад дрэвам. Адлегласць ад пансіяната да месца, дзе яго выявілі, па прамой складала каля 700 метраў.

Па словах Юліі Коўган, пенсіянера эвакуявалі з гушчару на машыне.

— Фёдар Раманавіч пачуваўся адносна добра, сваё імя памятаў. Размаўляў мала, называў пансіянат, у якім жыве, вёскай, — расказала яна.

Пасля выхаду з лесу пенсіянера перадалі медыкам хуткай дапамогі. Шпіталізацыя не спатрэбілася, і пасля агляду дактарамі ён вярнуўся ў пансіянат.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць