Свет11

Прынц Люксембурга памёр у 22 гады ад рэдкай хваробы

Прынц Люксембургскі Роберт абвясціў пра смерць свайго малодшага сына прынца Фрэдэрыка. Цяжкахворы юнак перад смерцю развітаўся з усімі роднымі. Яго сэрца спынілася 1 сакавіка ў Парыжы.

Прынц Фрэдэрык. Фота: сацсеткі

Напярэдадні смерці, 28 лютага, у Міжнародны дзень рэдкіх захворванняў, Фрэдэрык сабраў родных, каб развітацца. У яго апошнія гадзіны побач былі: брат Аляксандр, сястра Шарлота, трое кузэнаў, цётка і дзядзька.

Да самага канца юнак захоўваў гумар і сілу духу, не забыўшы пажартаваць, каб падарыць родным апошнюю ўсмешку.

«Фрэдэрык знайшоў у сабе сілы і мужнасць развітацца з кожным з нас па чарзе. Падарыўшы кожнаму развітальныя словы — добрыя, мудрыя, павучальныя — у сапраўды фрэдэрыкаўскім стылі, ён пакінуў нам даўні сямейны жарт. Нават у апошнія хвіліны ён захоўваў пачуццё гумару і бязмежнае спачуванне, што дазволіла яму ў апошні раз засмяяцца… каб падтрымаць нас усіх», — распавялі бацькі юнака.

Роберт паведаміў, што сын задаў яму апошняе пытанне перад смерцю: «Тата, ты ганарышся мною?»

«Ён ледзь мог размаўляць на працягу некалькіх дзён, таму яснасць гэтых слоў была такой жа дзіўнай, як і важкасць гэтага моманту. Адказ быў вельмі простым, і ён чуў яго шмат разоў, але ў той момант яму было патрэбнае пацверджанне таго, што ён зрабіў усё, што мог, за сваё кароткае і цудоўнае жыццё, і што цяпер ён нарэшце можа рушыць далей», — патлумачыў яго бацька.

Ён назваў Фрэдэрыка «супергероем».

«Калі ён быў маленькім, я заўсёды казаў, што калі б у нас было толькі адно дзіця, пра якога мне не давялося б хвалявацца, то гэта быў бы ён. У яго былі сацыяльныя навыкі, якіх няма ні ў каго іншага, моцнае пачуццё гумару, эмацыянальны інтэлект і спачуванне, якія зашкальвалі, пачуццё справядлівасці, сумленнасці і прыстойнасці, якое не ведала межаў. Ён быў неверагодна дысцыплінаваным і арганізаваным», — падкрэсліў Роберт.

Фрэдэрык пакутаваў ад рэдкай генетычнай хваробы POLG — мітахандрыяльнай хваробы, якая не паддаецца лячэнню.

Гэтая хвароба пазбаўляе клеткі арганізма энергіі, што прыводзіць да прагрэсуючай дысфункцыі і адмовы некалькіх органаў — мозгу, нерваў, печані, кішэчніка, цягліц, глоткі, зроку і іншых.

Каментары1

  • даведка
    10.03.2025
    Эвтаназия?

Цяпер чытаюць

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй4

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак і Пуставы незадаволеныя, што беларусы святкавалі Дзень Перамогі без энтузіязму27

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава25

Дзень не такога і чужога жыцця вачыма журналіста-шпіёна1

На пляжы ў Гродне паставілі «празрыстую» распранальню ФОТАФАКТ8

«Нам самім не падабаецца». На Жлобінскім мясакамбінаце не выключылі, што заменяць скандальную сасіску3

У цэнтры Мінска сям'я качак дысцыплінавана скарысталася з пешаходнага перахода ВІДЭА7

Пад Брэстам сфармаваўся навальнічны каўнер ФОТАФАКТ1

У Пухавіцкім раёне загінуў трактарыст

У Ганцавіцкім раёне заўважылі віхор ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй4

«Вяртайцеся, калі дарасцяце». Адзін з самых дарагіх рэстаранаў Мінска шакуе сваёй камунікацыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць