Свет22

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША

У Парыжы прайшоў саміт «кааліцыі ахвотных», арганізаваны прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам. Сустрэча была прысвечаная, між іншым, пытанням гарантый для Украіны ў выпадку заключэння мірнага пагаднення з Расіяй, піша Бі-бі-сі.

Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон і Дональд Трамп. Фота: Antoine Gyori — Corbis / Corbis via Getty Images

Макрон па выніках саміту заявіў, што яго ўдзельнікі пагадзіліся працягваць падтрымліваць Украіну і яе армію, а таксама паабяцаў працягваць ціск на Расію і яе ценявы флот танкераў.

Акрамя таго, паводле слоў прэзідэнта Францыі, на пасяджэнні было вырашана даручыць кіраўнікам МЗС краін — удзельніц кааліцыі на працягу трох тыдняў падрыхтаваць прапановы пра тое, як можна было б кантраляваць спыненне агню ва Украіне.

Таксама Макрон заявіў, што ва Украіну будзе накіраваная франка-брытанская дэлегацыя вайскоўцаў для працы з УСУ «для планавання іх будучыні».

Гаворачы пра магчымыя міратворчыя сілы, Макрон заявіў, што яны ўсё яшчэ знаходзяцца на стадыі фармавання. Прэзідэнт Францыі зноў запэўніў, што яны не будуць знаходзіцца на лініі судакранання, а неабходныя як інструмент «стрымлівання» пасля заключэння перамір’я. Адказваючы на пытанне журналіста з іспанскага СМІ пра словы спецпрадстаўніка ЗША Стыва Уіткафа пра тое, што адпраўка міратворчых войскаў ва Украіну была б «абсурднай», Макрон заявіў, што Еўропа павінна быць гатовая дзейнічаць «зусім самастойна».

«Будзем спадзявацца на лепшае і рыхтавацца да найгоршага», — дадаў прэзідэнт Францыі.

Паводле яго слоў, Еўропа хацела б падтрымкі сваіх ініцыятыў з боку ЗША, але калі гэтага не адбудзецца, нельга сказаць, што Еўропа нічога не зробіць.

Пры гэтым Макрон падкрэсліў, што ЗША з’яўляюцца «надзейным саюзнікам» і вельмі падтрымліваюць Украіну з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі. Пасля перамоваў у Саудаўскай Аравіі ЗША і Украіна заявілі, што бакам удалося ўзгадніць перамір’е на Чорным моры. Аднак Расія заявіла, што пойдзе на гэта толькі пасля зняцця часткі санкцый. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што ўдзельнікі саміту пагадзіліся, што санкцыі з Расіі здымаць яшчэ рана.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер пасля завяршэння саміту заявіў, што «зараз не час для зняцця санкцый, а зусім наадварот».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў прэм’еру Вялікабрытаніі і Францыі за іх падтрымку і падкрэсліў, што ніякія санкцыі не павінны быць адменены, пакуль Расія не спыніць вайну.

Канцлер Германіі Олаф Шольц таксама выступіў супраць змякчэння антырасійскіх санкцый. Па выніках саміту ў Парыжы ён заявіў, што адмена санкцый супраць Расіі ў дадзены момант будзе «сур’ёзнай памылкай».

Паводле яго слоў, «няма ніякага сэнсу здымаць санкцыі, пакуль не будзе дасягнуты мір».

«На жаль, мы ўсё яшчэ далёкія ад гэтага», — дадаў Шольц.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на пасяджэнні саміту таксама заявіў, што, паводле яго інфармацыі, Расія цяпер рыхтуецца да новых наступаў на трох напрамках.

«Паводле дадзеных нашай разведкі, Расія рыхтуецца да новых наступаў на Сумскую, Харкаўскую і Запарожскую вобласці. Яны зацягваюць перамовы і спрабуюць уцягнуць ЗША ў бясконцыя бессэнсоўныя дыскусіі пра фальшывыя «ўмовы», каб выйграць час, а потым паспрабаваць захапіць яшчэ больш зямель», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама заклікаў еўрапейскіх лідараў распрацаваць канкрэтны агульны план разгортвання сіл краін-партнёраў ва Украіне.

«Нам патрэбен адзін дакладны план, з якім мы ўсе пагодзімся і які пачнём увасабляць у жыццё на аснове тых варыянтаў, што ўжо былі абмеркаваныя з вамі і даступныя для вас», — прапанаваў ён.

Каментары2

  • бабруйчанін
    28.03.2025
    Кааліцыя ахвотных рашучых гэта цудоўна Здольных ??
    На відавоку зразумела Трамп - к° Штаты пры ім будуць слухаць пераказваць майсы байкі цара гороха владзіміра соломона Праз 4 гады кіравання ЗША " ні ачуняют"
    Здольныя ?? Пабачым
  • Кааліцыя ахвотных рашучых
    28.03.2025
    Пес Патрон больш рашучы ніж Макрон

Цяпер чытаюць

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь2

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»13

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны10

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь2

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць