Грамадства99

Амерыканец Антон Рос, які прыехаў з Літвы ў грузавым вагоне, мае праблемы з памяццю. Яго шукае паліцыя Цюрыха

Беларуская прапаганда паказала вечарам 3 красавіка грамадзяніна ЗША Антона Роса. Як высветлілася, хлопца з 21 сакавіка шукае маці. Антон пакутуе на страту памяці.

Апошні раз яго бачылі ў Цюрыху — ён спрабаваў вылецець у Хургаду. Аб’явы з просьбай дапамагчы ў пошуках Антона Роса, 27 гадоў, былі апублікаваныя ў розных рускамоўных групах у фэйсбуку 5 дзён таму. Хлопца шукае маці. Паведамляецца, што ён апошні раз выходзіў на сувязь з аэрапорта Цюрыха, піша Reform.news.

«Антон Рос, 27 гадоў, грамадзянін ЗША і Чэхіі, свабодна размаўляе па-англійску (без акцэнту), пакутуе на страту памяці. Ён ужо некалькі разоў за апошнія месяцы знікаў, не выходзіў на сувязь і з’яўляўся ў розных месцах. У снежні 2024 года страціў дакументы і асабістыя рэчы. Можа знаходзіцца ў стане дэзынарыентацыі, не памятаць, хто ён, і не звяртацца па дапамогу», — гаворыцца ў аб’яве.

21 сакавіка Антон шмат разоў званіў з чужых тэлефонаў, прасіў набыць білет у Хургаду. Яго маці адмовілася і тэрмінова выехала ў аэрапорт Цюрыха. Паводле інфармацыі паліцыі, Антон знаходзіўся там да 6:00 раніцы 22 сакавіка, але ўжо не быў у тэрмінале на момант прыбыцця маці а 7:40.

23 сакавіка жанчына падала афіцыйную заяву ў паліцыю Цюрыха аб вышуку. Яна меркавала, што Антон мог знаходзіцца ў любым раёне Цюрыха ці іншым горадзе Швейцарыі, а таксама звяртацца да мінакоў па дапамогу, не тлумачачыся.

Апошняе вядомае адзенне: светлая куртка, джынсы, цёмная кепка. Да аб’явы прыкладзена фота зніклага хлопца — гэта той жа чалавек, што і на відэа беларускай прапаганды.

Варта адзначыць, што беларускія прапагандысты ўжо заявілі, што грамадзянін ЗША жадае застацца ў Беларусі.

«Толькі калі б можна было як-небудзь застацца… Маці сказаць, што ўсё добра. Тут кормяць, пояць, цёпла, можна адпачыць. Ну, карацей, умовы добрыя і ўсё нармальна», — сказаў хлопец на камеру БТ.

Антона затрымалі ноччу 31 сакавіка мытнікі падчас праверкі чыгуначнага саставу. Быў распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне мяжы.

Каментары9

  • K
    04.04.2025
    Дык а якім бокам тут маскальскамоўныя групы, калі ён амэрыканец і чэх?
  • экс-палітвязень
    04.04.2025
    Лукашысты дакаціліся да гандлю псіхічна хворымі людзьмі.
  • Малдэр
    04.04.2025
    K, ніхто не казаў, што ён амерыканец і чэх — ён мае грамадзянствы гэтых краін.
    Не блытайце цёплае з мяккім.

Цяпер чытаюць

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа24

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася7

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 155

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію16

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы7

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

«Прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца». Ціханоўская ўзнагароджаная нямецкай прэміяй, якую атрымліваў Гавел12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа24

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць