Грамадства88

«Я не хачу праблем, у мяне ўсё добра, я люблю Беларусь». Студэнт з Конга, які скардзіўся Лукашэнку на цэны, пабываў у міліцыі

Студэнт з Конга Натан Телофат, які вучыцца ў Беларусі, паведаміў у новым відэа, што быў у міліцыі. Гэта адбылося пасля таго, як стаў вірусным яго ролік пра анамальнае падвышэнне цэнаў у Беларусі на кока-колу. Паводле слоў Натана, цяпер у яго «ўсё добра».

«Усім прывітанне! У мяне ўсё добра! Мне ніхто не пагражае! Я ў Беларусі», — напісаў на відэа хлопец. 

Натан паведаміў, што быў у міліцыі.

«Мы паразмаўлялі, і яны сказалі, што я нічога дрэннага не зрабіў. Яны былі вельмі добрыя да мяне і паводзілі сябе пазітыўна. Зараз я ў Мінску, у сваёй кватэры, усё добра», — сказаў ён.

Ён папрасіў «не распаўсюджваць ілжывую інфармацыю» пра яго.

@karolnemiga

Почти неделю я испытываю огромное давление со стороны СМИ! Это был огромный стресс для меня и моих близких! Люди используют меня, чтобы донести свои политические идеи! И это разбивает мне сердце Пожалуйста, перестаньте говорить об этой истории.

♬ son original - Кинг Немига ♻️

«Я люблю Беларусь, і мне тут падабаецца, вось і ўсё.

Я сам гэта пісаў, я не хачу праблем. У мяне ўсё добра, я ў Беларусі», — паўтараў ён.

Паводле яго слоў у міліцыю яго выклікалі не праз кока-колу. «Гэта было іншае відэа», — сказаў ён, але не ўдакладніў, у чым рэч.

«Я ў Беларусі, я люблю гэтую краіну, і ўсё добра. Дакладна, на сто працэнтаў. Вы можаце таксама падпісацца, таму што, я думаю, я буду рабіць яшчэ відэа», — паабяцаў ён. 

У канцы верасня Натан выклаў ролік, дзе выказаў здзіўленне тым, што двухлітровая бутэлька кока-колы каштуе 5,21 рубля, хаця яшчэ ў 2021 годзе была каля 2 рублёў. Натан звяртаўся да беларускіх міністраў і Лукашэнкі і прасіў дапамагчы. Відэа стала вірусным. 

Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца.

Праз некалькі дзён ён запісаў відэа з выбачэннямі, адзначыўшы, што не меў намеру закранаць палітычныя тэмы. Потым з’явіўся ролік ужо з відавочнай трывогай: Натан паведаміў, што яму тэлефанавалі з міліцыі і ён «не ведае, што рабіць»: «У мяне цяпер праблемы ў Беларусі, і гэта зусім не жарт. Калі мяне не будзе ў інтэрнэце праз два-тры-чатыры дні, калі ласка: Black Lives Matter».

Каментары8

  • Нерасіст
    08.10.2025
    Гэта яшчэ толькі пачатак, хлопча.
  • Конголез
    08.10.2025
    - Да не, кола норм стоит, ничуть не подорожала - это мне всё показалось ;)))))))
  • .
    08.10.2025
    Ёсць розныя спосабы паведаміць пра праблему. Амерыканцы ў карэйскім палоне паказвалі на фота сярэдні палец, нехта прамовіў губамі "катаванні". Існуе "сведчанне канарэйкі" - сігнал праз адсутнасць чагосьці.
    Тэрарыстычны рэжым дадаў у культурную спадчыну чалавецтва "сведчанне беларуса".
    Трэба сказаць, што ўсё добра, пагроз няма, пахваліць міліцыю. Дзверы ў кадры - дадатковы элемент жанру.

Цяпер чытаюць

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы5

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Усе навіны →
Усе навіны

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА2

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Падаслаць паперу ці завіснуць над унітазам? Як лепш скарыстацца грамадскім туалетам9

Двух вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША паспяшаліся аб'явіць памерлымі3

У Вашынгтоне каля Белага дома была страляніна, пацярпелі двое вайскоўцаў14

У Смаргоні сёння ўзарвалі аварыйны будынак ВІДЭА

«Такімі тэмпамі застанемся без дрэваў!» Што трэба ведаць пра амялу ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы5

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць