Грамадства33

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы

Ён незадаволены, што 95% сродкаў на рэкламу ў інтэрнэце ідзе на замежныя пляцоўкі.

Міністр інфармацыі Марат Маркаў. Фота: БелТА

Міністр інфармацыі Марат Маркаў на дзяржаўным Форуме медыйнай супольнасці Беларусі заявіў, што трэба пастрожыць рэгуляванне рэкламы.

«У нас сёння 95% рэкламных сродкаў, якія беларускія прадпрыемствы трацяць на рэкламу ў інтэрнэце, ідзе на замежныя пляцоўкі. І адпаведна што мы можам рэгуляваць у гэтым пытанні і як мы можам зацікавіць блогераў і пляцоўкі нашы, якія працуюць у гэтым асяроддзі? Нам трэба браць прыклад з расейцаў, якія прынялі ўжо адпаведны закон ад маркіроўцы рэкламы, нам трэба браць прыклад з казахаў, якія таксама прынялі, з Еўрасаюза, які прыняў аналагічныя нарматыўныя дакументы», — сказаў Маркаў.

Гэтую ж тэму ён нядаўна ўздымаў на Рэспубліканскім форуме жанчын-прадпрымальнікаў «Энергія і стварэнне» ў Мінску.

«Беларускі рынак інтэрнэт-рэкламы дэманструе пастаянны рост. У 2024 годзе дасягнуты паказчык у $55 млн. У бягучым прагназуюць $65 млн, што адпавядае штогадоваму росту ў 15-20%. Пры гэтым 95% рэкламных бюджэтаў у інтэрнэце ідуць на замежныя пляцоўкі. Гэта значыць нашы пляцоўкі атрымліваюць толькі каля 5% рэкламных грошай. Ці ёсць сэнс тады здзіўляцца, што рэклама беларускіх тавараў на замежных пляцоўках ідзе рука аб руку з экстрэмісцкімі ролікамі, якія заклікаюць разваліць нашу краіну і створанымі пры гэтым на нашы ж грошы, гэта значыць за грошы беларускіх прадпрыемстваў?»

Каментары3

  • хамса
    06.06.2025
    якія адносіны тварыш маркоff мае да Беларусі?
  • Сымон
    06.06.2025
    Уяўляю сабе Азаронка з Пуставым, якія ў перапынках між сваімі лаянкамі на малавядомым канале Азаронка нешта там рэкламуюць. Маркаў, як тыповы лукашысцкі чынуша, які ўсё жыццё прымаў корм выключна з рук гаспадара, увогуле не разумее, што калі забаронамі паспрабаваць сыгнаць рэкламадаўцаў з папулярных пляцовак невядома куды, то рэклама альбо знікне, альбо будзе фінансавацца з замежжа.
  • даведка
    06.06.2025
    Этого говорит министр Марков, который пропагандировал экстремистскую «Лесту».

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас22

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода30

Малайзія аднаўляе пошукі MH370 праз 10 гадоў пасля знікнення авіялайнера

Як па-рознаму выглядаў Стыў Уіткаф на сустрэчах з Пуціным і з украінцамі11

«Зарабляйце, а не ваюйце». Трамп і Уіткаф вераць, што Пуцін можа пайсці на мір дзеля прыбыткаў. Або самі мараць аб зыску12

У Польшчы беспрацоўны ўдарыў беларускага доктара за тое, што той адбірае працу ў палякаў28

Пяскоў: Пуцін не адхіляў мірнага плана ЗША1

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да Верамейчыка і Грачыхі3

Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?

«Я глыбока паважаю беларусаў, з якімі служу». Гутарка з амерыканскім медыкам палка Каліноўскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас22

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць