Улада44

Лукашэнка: Мы крыху спатыкнуліся

У Крамлі і ў Беларусі разумеюць, што «нам абсалютна не патрэбная канфрантацыя, не патрэбныя складанасьці і праблемы».

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з губэрнатарам Маскоўскай вобласьці Расеі Барысам Громавым.

Паводле А.Лукашэнкі, «калісьці мы шырока, хутка ішлі на стварэньне саюзнай дзяржавы, потым мы пайшлі дробнымі крокамі, але рабілі канкрэтную справу, ствараючы роўныя ўмовы для нашых людзей, суб’ектаў гаспадараньня. Шчыра кажучы, апошнім часам мы крыху спатыкнуліся».

Апошнія кантакты з прадстаўнікамі расейскага ўраду і з прэзыдэнтам Расеі сьведчаць, адзначыў А.Лукашэнка, што ў абедзьвюх краінаў «ёсьць вялізны патэнцыял і жаданьне выйсьці з сытуацыі».

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што «не павінна быць абмежаваньняў да доступу тавараў на рынкі адзін аднаго».

«Прадпрыемствы Беларусі і Расеі павінны на роўных карыстацца мерамі дзяржпадтрымкі, мець доступ да дзяржзакупаў і крэдытных рэсурсаў «, — сказаў кіраўнік Беларусі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку43

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

У БРСМ паставілі новага лідара7

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна8

Расійскія дроны перасталі залятаць у Беларусь, хоць Украіну па-ранейшаму атакуюць4

Аўтобусы ўжо займаюць чаргу перад польскай мяжой

У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі4

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку43

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць