«Каб не праваліцца ў галечу ў першы ж месяц на волі». Кірыл Балахонаў, якога вызвалілі 10 дзён таму, просіць аб дапамозе
Маладога чалавека, асуджанага па справе «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта», пасля раптоўнага вызвалення вывезлі ў Літву разам з Сяргеем Ціханоўскім і яшчэ 12 вязнямі. Цяпер Кірылу Балахонаву трэба недзе жыць і аднавіць дакументы.

«Мяне клічуць Кірыл Балахонаў. Мне 21 год, я з горада Буда-Кашалёва — гэта недалёка ад мяжы з Украінай. Да арышту я вучыўся ў Гомельскім машынабудаўнічым каледжы, хацеў стаць тэхнікам. Пасля выбараў 2020 года я пачаў удзельнічаць у пратэстах. Не на барыкадах, а па-свойму: маляваў на платах бел-чырвона-белыя сьцягі, рабіў вулічныя надпісы. Гэта здавалася важным і сумленным.
А калі Расія напала на Украіну, я пачаў разважаць, чым магу быць карысны ў супраціве расійскай агрэсіі. Уступіў у антываенную тэлеграм-групу «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта».
Там мы абменьваліся інфармацыяй аб перамяшчэнні расейскай тэхнікі, пісалі антываенныя допісы, дзяліліся матэрыяламі для TikTok, падтрымлівалі іншыя ініцыятывы кшталту «Беларускага Гаюна». Потым я стаў адным з адмінаў гуртка. У нас былі нават рэцэпты «кактэйляў». Усё гэта, вядома, следчыя потым не забыліся ўказаць у справе.
1 лістапада 2022 года МУС прызнала нашу групу экстрэмісцкім фармаваннем. А праз тыдзень мяне затрымалі. Мне было 18. У прэс-рэлізе МУС напісалі маё імя і абвінавацілі ў тым, што я збіраўся паехаць ва Украіну ваяваць у «нацыяналістычным батальёне». На судзе гучалі артыкулы 361-1 і 361-4: удзел у экстрэмісцкім фармаванні і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Прысуд: 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Я патрапіў у ПК-1. Пра тыя ўмовы складана расказаць каб не скалануцца ад успаміну. Цябе там не збіваюць наўпрост, але кожны дзень ператвараецца ў выпрабаванне. Ціск, знявагі, пастаянны страх і адзінота. Лісты даходзілі не заўсёды. Часам проста хацелася праваліцца скрозь зямлю ці знікнуць.
У жніўні 2023 года мяне прызналі палітзняволеным. А 21 чэрвеня 2025 года мяне нечакана вызвалілі. Гэта было пасля візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША. Мяне і яшчэ некалькіх чалавек, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, адразу вывезлі ў Літву.
Я апынуўся ў іншай краіне, на волі, але з адным пашпартам, без грошай, без рэчаў, без разумення, што рабіць далей.
Цяпер усё вельмі няпроста. Мне трэба недзе жыць, на нейкія грошы харчавацца, аднавіць дакументы, хаця б часова ўладкавацца. І я прашу дапамогі. Каб пратрымацца і не праваліцца ў галечу ў першы ж месяц на волі.
Дзякуй усім, хто гэта чытае. Любая падтрымка — гэта знак, што я не адзін.
Сума збору: €3100
- €1200 — 3 месяцы жылля
- €1000 — харчаванне і базавыя патрэбы
- €500 — адзенне, медыцына, сродкі сувязі, дакументы
- €400 — рэзерв на непрадбачаныя выдаткі
«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». 21-гадовы экс-палітвязень Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расійскім нашэсцем праз TikTok і Telegram
Кірыл Балахонаў: «Пакуль па горадзе асабліва не гуляю, бо людзі на мяне глядзяць, быццам я выйшаў з Асвенціма»
Бізнэсмен, беларуска са Швецыі, хлопец, асуджаны за чат на пяцярых. Каго яшчэ вызвалілі і вывезлі ў Вільню разам з Сяргеем Ціханоўскім
Каментары
На период интеграции в местное общество беженцы имеют право получать финансовую поддержку в Литве. Итоговая сумма ежемесячных выплат зависит от количества человек в одной семье иностранных соискателей, и периода получения пособия. Лица, которые бесплатно проживают в Центре размещения иностранцев, получают около 120 EUR в месяц на питание и мелкие расходы. После переезда беженцы могут запросить единовременное расчетное пособие в размере от 704 EUR на 1–2 человек до 1408 EUR на семью из 7 и более членов. Несовершеннолетнее лицо, которое находится в республике без сопровождения, получает одноразово 1936 EUR.
Ежемесячное денежное пособие на основные нужды выплачивается литовским беженцам только в интеграционный период и уменьшается с каждым месяцем. Первые полгода соискатель получает 352 EUR, после чего сумма может быть снижена вдвое. Максимальный период выплаты пособия составляет 36 месяцев. Дополнительно беженцам компенсируется проезд в общественном транспорте на период рассмотрения запроса, услуги переводчика и адвоката, доступ к медицинской помощи и социальным услугам в Центре регистрации иностранцев. Также соискатели могут получать пособия для покрытия арендой платы и покупки школьных принадлежностей для детей.
-
Надо получать статус беженца.