У Мінску пасажыры змогуць даведацца дакладны час прыбыцця транспарту праз тэлефон
У Мінску пасажыры гарадскога транспарту могуць па тэлефоне ў рэжыме рэальнага часу даведацца пра прыбыццё патрэбнага маршруту. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінаблвыканкама.

Для атрымання інфармацыі пра дакладнае прыбыццё аўтобуса, тралейбуса або трамвая трэба набраць з мабільнага кароткі нумар 488.
Пасля запытання аўтаінфарматара неабходна назваць пяцізначны код прыпынку. Яго можна знайсці на інфармацыйнай таблічцы побач з QR-кодам.
Паслуга бясплатная і даступная для ўсіх абанентаў мабільнай сувязі.
Каментары
Как всегда в нашей стране всё это будет использоваться для слежки для гражданами.
Здаецца, ўжо трэцяя навіна пра гэта. Кожная з новай крыніцы ў дзярж.СМІ.
Мінгарвыканкам гадамі не здолее зрабіць акрамя веб-версіі расклада руху яшчэ і мабільную. Толькі даюць даныя IBA (Transport BY) і Яндэксу (Гуглу не, доўга жадалі ад іх грошай).