Кіно44

Фільм пра Вітаўта будзе трохі як «Аляксандр Неўскі»

Сцэнар спачатку замовілі Аляксандру Качану, аўтару «Акупацыі».

Тэлеканал АНТ мае зняць гістарычны фільм пра Вітаўта Вялікага — выбітнага дзяржаўнага лідэра Вялікага Княства. Вітаўт быў пераможцам Грунвальда, 600‑годдзе якога святкуецца сёлета. Гэтая бітва і мае стаць натуральным цэнтрам карціны.

Сцэнар спачатку замовілі Аляксандру Качану, аўтару «Акупацыі». Качан задумаў вострасюжэтны прыгодніцкі фільм у чатырох серыях. Герой — палонны крыжак, які закахаўся ў беларуску. Зачараваны талерантнасцю Вялікага Княства і мудрасцю Вітаўта, ён пераходзіць на яго бок. Прыгоды маладых людзей разгортваюцца на фоне Грунвальдскай бітвы. У сюжэт уплеценая і інтрыга з сарванай каранацыяй Вітаўта.

Сінопсіс Качана ствараў вобраз ідэальнага Вялікага Княства, дзе розныя народы жывуць у міры за мудрым Вітаўтам.

Такі падыход не задаволіў тэлеканал. Сінопсіс падправілі, змянілі акцэнты.

«Кепскія» героі набылі лацінскія прозвішчы, у сцэнары з’явіліся польскія інтрыгі і кашмары нямецкай акупацыі. Сцэнарыст ад супрацы з каналам адмовіўся,

засяродзіўшыся над «Каласах пад сярпом тваім» — праекце, патранаваным міністрам Латушкам.

Цяпер працу з сюжэтам даручылі Ігару Тароцьку, сцэнарысту кінакамедыі «На спіне ў чорнага ката», дзе знялася ўнучка Лукашэнкі Вікторыя. Паводле яго задумы, замежнікі ў фільме будуць размаўляць на сваіх мовах, а беларусы — па‑расейску.

Рэжысёрам мае стаць Аляксей Раковіч. Ён не мае пастановачнага досведу мастацкіх фільмаў, затое зняў дакументальную стужку «Хатынь». Відаць, на АНТ разважылі, што раз зняў пра нямецка‑фашысцкіх захопнікаў, здыме і пра нямецка‑крыжацкіх.

З іншага боку, у фільме мяркуецца асцярожна прызнаць гістарычнасць бел‑чырвона‑белага сцяга і Пагоні. «Мы адабралі гэта ў нягоднікаў, цяпер можам вяртаць», — сказаў на абмеркаванні праекта ў кулуарах прадусар АНТ Аляксандр Рыдван.

* * *

Вітаўт Вялікі кіраваў ВКЛ ад ад 1392 да 1430. Пачынаў кіраванне сярод смуты, скончыў сярод славы. Пры ім нашы продкі пашырылі межы ад мора да мора, назаўжды спынілі германскі націск на ўсход. І вяршылі лёсы Масквы. Вітаўт дафармаваў ВКЛ як дзяржаву, арыентаваную на заходнееўрапейскую цывілізацыю. Старабеларуская мова была дзяржаўнай.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў дэпартацыю часткі палітвязняў без пашпартоў6

Літоўская армія: Рызыка нападу падчас вучэнняў «Захад» нізкая, але верагоднасць правакацый узрасла

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома20

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны6

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка8

Былы палітвязень Павел Вінаградаў: Я малады, здаровы і поўны сіл, адзінае, што непакоіць — зубы і вочы6

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі19

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць