Свет22

Амаль тысяча расійскіх вайскоўцаў, якія прыйшлі з вайны, сталі фігурантамі спраў аб забойствах

Паводле расследавання выдання «Медыязона», з 2023 года ў расійскія вайсковыя суды паступіла не менш за 989 крымінальных спраў паводле артыкулаў аб забойстве і наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, што прывялі да смерці.

Фота ілюстрацыйнае

Колькасць прысудаў у адносінах да вайскоўцаў па гэтых артыкулах рэзка ўзрасла ў 2023 годзе. Тады суды вынеслі рэкордную колькасць прысудаў за забойствы, цяжкія пабоі і гвалтоўныя дзеянні.

У 2023‑м асудзілі 266 вайскоўцаў (у 2022‑м было толькі 38), у 2024‑м — 346 чалавек, а за перыяд з студзеня па верасень 2025 года ў суды ўжо паступіла 377 новых спраў.

«Медыязона» падкрэслівае, што гарнізонныя суды разглядаюць толькі справы супраць вайскоўцаў. У той жа час акруговыя і флоцкія суды могуць разглядаць і забойствы супраць цывільных або замежных ваеннапалонных — гэтыя выпадкі ў падлікі не ўключаліся.

Раней, у лютым, выданне «Вёрстка» паведамляла, што за тры гады вайны расійскія салдаты, якія вярнуліся з Украіны, забілі і пакалечылі больш за 750 чалавек у Расіі. Пры гэтым загінула не менш як 378 чалавек, а яшчэ 376 атрымалі цяжкія траўмы.

Большасць злачынстваў адбываліся ў пабытовых умовах, найчасцей супраць сваякоў і знаёмых, а ў многіх выпадках — пад уздзеяннем алкаголю.

З 334 вядомых выпадкаў са смяротным вынікам за тры гады, 166 былі забойствамі (196 загінулых), а яшчэ 112 — выпадкамі цяжкіх пабояў, якія таксама прывялі да смерці.

Каментары2

  • эліта эмпэрыі
    06.10.2025
    эліта эмпэрыі
    -путін
  • Імперыя бальшавікоў здохла , імперыя Раманавых здохла ...
    06.10.2025
    цудоўная навіна NN! , ужо нічога не дапаможа Маскве, Імперыя бальшавікоў — здохла , імперыя Раманавых 🇷🇺 — здохла . Ніколі два без трох: імперыя Садама Путсэйна 🇷🇺 пойдзе следам! І я цалкам задаволены супрацоўніцтвам РБ з краінамі НАТА !
    - Яська-гаспадар з-пад Вільні

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс142

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць