Грамадства88

Памерла Наталля Дораш

Памерла фотамастачка і фотажурналістка з Гродна Наталля Дораш. Пра смерць жанчыны паведамілі яе знаёмыя ў сацсетках. Ёй было 73 гады. 

Наталля Дораш. Фота: znyata.com

Наталля Дораш нарадзілася ў Гродне 30 красавіка 1952 года. Яна была ўнучкай гродзенскага беларускага грамадскага дзеяча 1920‑х гадоў, доктара Канстанціна Бялецкага, сярод захапленняў якога была і фатаграфія. 

Ягоная ўнучка фатаграфіяй захапілася ў юнацтве, і гэта захапленне перарасло ў прафесію. Вучылася ў Школе фатаграфіі ў Мінску. Працавала фотакарэспандэнткай у газетах, друкавалася ў беларускіх і замежных выданнях.

Супрацоўнічала з Народным фотаклубам «Гродна», брала актыўны ўдзел у клубных фотавыставах, неаднаразова перамагала ў фотаконкурсах, у тым ліку і міжнародных. Серыя «Паства» заняла другое месца ў конкурсе «Прэс-фота Беларусі 2011».

У кастрычніку 2013 года зладзіла ў Гродне першую персанальную фотавыставы «Палешукі», у якую ўвайшлі дакументальныя фатаграфіі жыхароў палескай вёскі Букча за 1976 -2012 гады.

Фота Наталлі Дораш з серыі «Людзі Палесся»

Каментары8

  • Ох
    07.10.2025
    Мне падабалася яе дзейнасць шмат гадоў. Асабліва партрэты.
    Але калі ў 2022 яна падтрымала вайну і напісала нешта пра укрнацыстаў - адпісалася. Не. Не магла больш яе ўспрымаць. Нічога не адчуваю з нагоды смерці. Проста нічога.
  • 1
    07.10.2025
    І каму дапаможа тое, што вы проста адпісаліся? Так, вам будзе камфортна ў вашай бурбалцы. Але вы страцілі шанец канфрантаваць з праўдай сталага чалавека, абалваненага прапагандай, што, хутчэй за ўсё, не ведае моваў ці таго, дзе шукаць праўдзівыя крыніцы. Не факт, што гэта было б лёгка - і не факт, што атрымалася б. Але, калі ёсць шанец, можна хаця б не прайсці міма. Ці вы думаеце, што перамены будуць самі сабой?
  • Ох
    07.10.2025
    1, таму што фізічна пагана было ад каментароў пад яе пастамі яе праваслаўнутых сяброў. Асабліва калі ты у гэты час жывеш ва Ўкраіне і ўжо не маеш ніякага жадання нешта даказываць ёй і яе расейскім друзям.

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс122

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс122

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць