Грамадства77

У калоніі «Воўчыя норы» абавязалі рабіць званкі праз расійскі мэсэнджар Max

Калонія №22 «Воўчыя норы» пачала выкарыстоўваць расійскі дадатак Max для дазволеных аўдыя– і відэазванкоў. Сваякам асуджаных рэкамендуюць паставіць гэты мэсэнджар на свае прылады, бо ў найбліжэйшыя тыдні калонія плануе адмовіцца ад Viber, а WhatsApp ужо заблакаваны на камп’ютарах установы, піша Mayday.team.

Калонія знаходзіцца за 20 км ад Івацэвічаў, на тэрыторыі былой савецкай вайсковай часці, у лесе на мяжы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, таму нармальнай сувязі там раней не было. Адміністрацыя спадзяецца, што расійскі мэсэнджар будзе працаваць лепш, бо іншыя дадаткі могуць быць адключаныя праз санкцыі, а ў зняволеных з Расіі няма магчымасці скантактавацца з роднымі праз недаступныя мэсэнджары.

Аднак эфектыўнасць выкарыстання Max пакуль складае прыкладна 50 на 50: у некаторых выпадках сувязь палепшылася, але часам званкі ўсё яшчэ завісаюць. Пры гэтым праграма патрабуе дазволу атрымліваць вялікую колькасць інфармацыі — доступу да камеры, мікрафона, кантактаў, файлаў, Bluetooth і геалакацыі.

Эксперты ў бяспецы лічаць, што Max праводзіць назіранне за карыстальнікамі, а ўсе даныя захоўваюцца на серверах у Расіі.

Каментары7

  • Якуб
    21.11.2025
    Карыстаемся MAX, працуе выдатна.
  • .
    21.11.2025
    > а ў зняволеных з Расіі няма магчымасці скантактавацца з роднымі праз недаступныя мэсэнджары

    Нібыта ўсё для карысці расеян. Так хай яны звоняць праз Max, а астатніх навошта чапаць.

    А сваякам беларусаў, ну хаця б не палітычных, можна паспрабаваць паскардзіцца ў Цэнтр Персанальных Даных, маўляў, ці законна так прымушаць здаваць персанальныя даныя ў невядомы мэсэнджар, ці суадносяцца ўмовы яго выкарыстання з заканадаўствам РБ.
  • Статья УК РБ 365
    21.11.2025
    Использование данного мессенджера в Республике Беларусь для служебных и государственных сообщений является гос изменой так как этот месенджер является собственностью РФ

Цяпер чытаюць

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе4

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці з ваенкамата Гомельшчыны забраніраваў люксавыя апартаменты і выпадкова апублічыў гэта12

Віцебская фабрыка выпусціла дываны з матрошкамі10

Дзіўную і злавесную карціну Фрыды Кала купілі за рэкордныя для жанчыны-мастачкі грошы3

Літоўскія грузавікі ўсё яшчэ не перасякаюць мяжу3

У Еўропе план Трампа па Украіне лічаць дрэнным9

Як Максім апынуўся ў забалочаным месцы? У МУС расказалі новыя падрабязнасці пра пошукі падлетка10

«Я гэтага не дарую». У палітвязня, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі3

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні12

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе4

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць