Сталічнае транспартнае прадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла пра тэхнічныя збоі ў працы сваіх электронных сістэм.

Праблемы закранаюць некалькі ключавых сэрвісаў, якімі штодня карыстаюцца тысячы пасажыраў. У пералік праблемных увайшлі электронныя табло на прыпынках грамадскага транспарту, анлайн-сэрвіс «Віртуальнае табло» на афіцыйным сайце прадпрыемства, а таксама сістэмы продажу электронных білетаў праз minsktrans.by/ЕРЫП і дадатак «Аплаці!».
У афіцыйным паведамленні прадпрыемства не ўказала прычыны ўзніклых непаладак і не паведаміла, калі работа сэрвісаў будзе адноўлена.
Пасажырам рэкамендуецца загадзя планаваць свае паездкі і ўдакладняць актуальную інфармацыю пра рух транспарту праз іншыя даступныя крыніцы.
Каментары