У Баранавічах у Парку Сямейных дрэваў жыхары мікрараёна Бароўкі заўважылі дзікабраза, які мірна гуляў па алеях, піша мясцовая газета «Наш край».

Скрыншот відэа
Адкуль у парку ўзялася такая экзатычная жывёліна, людзі могуць толькі здагадвацца: магчыма, гэта ўцякач з цырка-шапіто, што нядаўна прыехаў у горад, або з парку жывёл «Дыпрыз», які месціцца ў ваколіцах Баранавіч.
Мясцовыя жыхары абмяркоўваюць розныя версіі: адны мяркуюць, што дзікабраз уцёк з цырка, другія — што яго маглі проста выпусціць пагуляць. Некаторыя жартуюць, што гэта «самавыгул».
Каментары