Беларускае МЗС паведаміла, што ў Беларусі шукаюць падазраваных у дыверсіі на тэрыторыі Польшчы
МЗС Беларусі паведаміла, што Беларусь разам з Польшчай шукае падазраваных у дыверсіі на чыгунцы. Пацверджана, што падазраваныя ўехалі на тэрыторыю Беларусі, і цяпер тут вядуцца актыўныя пошукавыя мерапрыемствы.

Паводле ведамства, з польскімі структурамі прапрацоўваюцца кантакты гэтых асоб і выконваецца комплекс іншых аператыўных дзеянняў. Калі падазраваных знойдуць у Беларусі, іх затрымаюць, а потым разгледзяць пытанне аб перадачы Польшчы ў адпаведнасці з працэдурамі і абставінамі справы.
Пры гэтым у МЗС адзначылі, што афіцыйнага запыту аб прававой дапамозе ад Польшчы яны пакуль не атрымалі.
Польшча яшчэ не адрэагавала на заявы беларускага боку.
Дыверсія ў Польшчы здарылася 17 лістапада: выбух на чыгунцы пашкодзіў палатно. Падазраюць удзел у гэтым расійскіх спецслужбаў. Двое падазраваных — грамадзяне Украіны — пасля інцыдэнту, як сцвярджаецца, здолелі выехаць з Польшчы ў Беларусь.
У сувязі з выбухам Польшча вырашыла закрыць расійскае консульства ў Гданьску і накіравала Беларусі ноту аб выдачы падазраваных.
Каментары
Ищут пожарные,
Ищет милиция,
Ищут фотографы
В нашей столице,
Ищут давно,
Но не могут найти
Парня какого-то
Лет двадцати.