Літаратура11

Палескі архіў выдалі вялікай кнігай

Выйшла кніга «Палескі архіў. Лінгвістычныя, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы» Вячаслава Вярэніча.

Выйшла кніга «Палескі архіў. Лінгвістычныя, этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы» Вячаслава Вярэніча.

«Палескі архіў» ствараўся цягам 25 гадоў падчас экспедыцый, у якіх аўтар абследаваў каля 140 населеных пунктаў Беларусі (Піншчына, Мазыршчына, Нараўляншчына) і Украіны (Ровеншчына, Чарнігаўшчына). Пераважная большасць матэрыялаў архіва — анамастыка. У абследаваных вёсках запісаны афіцыйныя прозвішчы, прозвішчы вясковыя, назвы палёў, сенажацяў, балот, рэк, геаграфічных аб’ектаў. Асобна падаецца лексіка жыхароў Лунінеччыны і Століншчыны. На мясцовай гаворцы апісаны працэс ганчарства ў вёсцы Гарадная Столінскага раёна. Змешчана шмат іншага этнаграфічнага матэрыялу. Друкуецца таксама невялікі «Палескі слоўнік», назвы хвароб на мясцовым дыялекце.

Вячаслаў Вярэніч (1924-1999) — вучоны-лінгвіст, кандыдат філалагічных навук. Займаўся найперш даследаваннем беларуска-польскіх моўных, культурных і іншых сувязяў. Працаваў у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Правёў дыялектычныя экспедыцыі ў Лунінецкі раён і Ніжнюю Сілезію (Польшча). У 1967 стварыў спецыяльную групу з навукоўцаў Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны, Узбекістана, якая займалася вывучэннем польскіх гаворак на тэрыторыі СССР. Па гэтым прыкладзе ён меркаваў стварыць групу для даследавання Піншчыны. Ідэя не атрымала падтрымкі. В. Вярэніча можна лічыць адным з ініцыятараў комплекснага даследавання пасляваеннага Палесся.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць