Грамадства11

У Беларусі плануецца стварыць сетку парафіяльных аддзяленняў «Карытас»

11 мая ў Мінску адбылося штоквартальнае пасяджэнне дырэктароў дыяцэзіяльных «Карытас». Стварэнне аддзяленняў парафіяльных «Карытас» і стратэгічнае планаванне дзейнасці дабрачыннага фонду сталі ключавымі тэмамі сустрэчы.

Па словах кс. Віктара Гайдукевіча SDB, дырэктара «Нацыянальнага Карытас» у Беларусі, парафіяльныя аддзяленні дабрачыннага фонду ў нашай краіне — «з’ява новая, але надзвычай актуальная і неабходная». «Вельмі важна аказваць дапамогу аператыўна і мэтанакіравана. Менавіта парафіяльныя аддзяленні «Карытас«, якія маюць на ўвазе супрацоўніцтва валанцёраў з нашай арганізацыяй, могуць стаць пунктамі ажыццяўлення канкрэтнай дапамогі патрабуючым. Пры гэтым трэба падкрэсліць, што наш фонд аказвае не толькі матэрыяльную дапамогу, але таксама духоўную, псіхалагічную. Кожная сітуацыя патрабуе ўважлівага разгляду і адпаведнага падыходу. Такім чынам, наяўнасць фонду пры парафіі, які, можа, на пачатковым этапе будзе ўяўляць сабой інфармацыйны пункт, куды можна звяртацца па дапамогу, паспрыяе актывізацыі мабільнай дапамогі і канкрэтнай працы з людзьмі», — падкрэсліў кс. Віктар Гайдукевіч.

Аддзяленні «Карытас» ужо створаны пры некаторых парафіях Гродзенскай дыяцэзіі. Пра іх дзейнасць паінфармаваў прысутных на пасяджэнні кс. Віталь Дабраловіч, дырэктар рэлігійнай місіі «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі.

У будучым, як паведаміў кс. Гайдукевіч, плануецца па ўсёй краіне стварыць сетку парафіяльных аддзяленняў фонду на дэканальным узроўні, дзейнасць якіх будуць каардынаваць дыяцэзіяльныя «Карытас».

Другім пытаннем, пастаўленым на парадак дня, стала стратэгічнае планаванне дзейнасці «Карытас» у будучыні. «Тут важна зразумець, дзе мы знаходзімся, што маем, чаго хочам дасягнуць і якія ў нас перспектывы для гэтага, — адзначыў кс. Гайдукевіч. — На маю думку, толькі паставіўшы перад сабой канкрэтныя мэты, можна мэтанакіравана імкнуцца да іх рэалізацыі. Пры гэтым важна сур’ёзна падысці да вызначэння тэрміну дасягнення канкрэтнай мэты. Неакрэсленасць у часе аддаляе вырашэнне любога пытання».

Стратэгічнаму планаванню будзе прысвечана канферэнцыя «Карытас Беларусі — погляд у будучыню», якая адбудзецца ў Мінску 7—11 чэрвеня гг. Адказныя за маніторынг працэсу — кс. Альфонс Фрыдрых SDB і Штэфан Эс з Мюнхена.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»7

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Усе навіны →
Усе навіны

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі19

«Кранальны момант — калі плачуць мужчыны». Мінчанка купіла дом у вёсцы — ладзіць там музычныя канцэрты і дрэсіруе поні4

Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага3

«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу1

Уіткаф перадаў ордэн ад Пуціна намесніцы дырэктара ЦРУ — яе сын ваяваў за Расію і загінуў7

У Санкт-Пецярбургу беларуса пырнулі нажом у букмекерскай канторы

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах8

У Гродне затрымалі маладую пару на інвалідных вазках. Высветлілася, што яны здаровыя4

У Ізраілі выкрылі міжнародную сетку, якая займалася гандлем жанчынамі. Дапамагла агентка з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»7

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць