Здарэнні

Затрымалі падазроных у крадзяжы ікон з царквы ў вёсцы Стары Крыўск

5 студзеня 2010 года ў вёсцы згарэў праваслаўны храм Святога Мікалая Цудатворца, пабудаваны ў 1815 годзе. Агнём быў знішчаны унікальны помнік драўлянага дойлідства, гісторыі і культуры Беларусі. Гэты храм быў адным з нямногіх у Гомельскай вобласці, дзе ў савецкі час праводзіліся набажэнствы. У якасці прычыны пажару разглядаўся падпал.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 21 мая Рагачоўскім РАУС распачата справа па арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж) па факце крадзяжу ікон і царкоўнага начыння з царквы ў вёсцы Стары Крыўск. Заяву пра яўку з пакаяннем 19 мая напісаў 27‑гадовы жыхар Магілёва, які ўказаў, што ён разам з трыма непрацуючымі жыхарамі абласнога цэнтра, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, ноччу 5 студзеня вырвалі дашчанае перакрыцце сцяны і выкралі абразы і прадметы царкоўнага начыння з храма Святога Мікалая Цудатворца ў вёсцы Стары Крыўск.

Усе падазроныя арыштаваны за раней учыненае злачынства, частка выкрадзенага канфіскавана. У Рагачоўскім РАУС не паведамляюць, ці падазраюцца затрыманыя ва ўчыненні падпалу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»5

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць