Спорт33

Іспанія – Гандурас – 2:0, Чылі – Швейцарыя – 1:0, Партугалія – Паўночная Карэя – 7:0

Становішча ў групе «H» перад трэцім турам выглядае досыць заблытаным.

Зборная Іспаніі перамагла зборную Гандураса ў апошнім матчы 2-га туру на чэмпіянаце свету па футболе з лікам 2:0. Дублем вызначыўся Давід Вілья (17-я і 51-я). А ён яшчэ і меў магчымасць зрабіць хет-трык, калі б рэалізаваў пенальці.

Сёння таксама зборная Чылі перамагла творцу адной з галоўных сенсацый 1 туру, зборную Швейцарыі – 1:0 (Гансалес, 75-я).

Такім чынам пасля 2-х тураў:. Чылі – 6 (баланс мячоў 2—0, Швейцарыя – 3 (баланс мячоў -1—1), Іспанія – 3 (баланс мячоў: 2—1), Гандурас – 0 (баланс мячоў: 0—3).

Тут у 3-м туры ў пятніцу сустракаюцца: Іспанія – Чылі, Швейцарыя – Гандурас.

У аўторак на чэмпіянаце свету стартуе трэці тур. Цяпер штодня – да пятніцы – будуць праходзіць па чатыры матчы:

г.зн. па два ў кожнай групе, якія будуць пачынацца ў адзін час.

Гульні будуць адначасова паказваць БТ і Лад.

І так да пятніцы, калі вызначацца ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу, а ў суботу – ужо плей-оф.

***

У аўторак, 22 чэрвеня, пройдуць матчы ў групах «А» і «B». А 17-й згуляюць зборныя Уругвая і Мексікі, ПАР – Францыя.

Становішча ў гэтай групе пасля 2-х тураў наступнае:

Уругвай, Мексіка – 4, ПАР, Францыя – 1.

Каб супольна выйсці ў 1/8 фіналу зборным Уругвая і Мексікі дастаткова распісаць нічыю. Але ў такім выпадку каманда, што зойме ў групе 2-е месца, у 1/8 згуляе, хутчэй за ўсё, са зборнай Аргенціны.

У аўторак, 22 чэрвеня, скончыцца групавы турнір у групе «В»

У 21:30 гуляюць Аргенціна – Грэцыя, Карэя – Нігерыя.

Пасля 2-х тураў: Аргенціна – 6, Карэя, Грэцыя – 3, Нігерыя – 0.

***

Пасля адносна прыстойнай паразы ад бразільцаў (1:2) кіраўніцтва КНДР дазволіла трансляцыю матча з Партугаліяй у жывым эфіры. Напэўна, пра гэта рашэнне потым неаднаразова пашкадавалі.

У пачатку матча карэйцы нават спрабавалі атакаваць. Але на 29‑ай хвіліне Мейрэлеш адкрыў лік.

А вось у другім тайме ў вароты беднага Ры Мен Гука залятала ўсё што ляцела. Партугальцы расстроілі футбалістаў КНДР аж сем разоў. Ціагу адзначыўся дублем, яшчэ па разу забілі Мейрэлеш, Сімау, Леідсан, Угу Алмейда, Крыштыяну Раналду.

Партугальцам трэба было забіваць чым болей, бо для выхаду з групы, хутчэй за ўсё, будзе ўлічвацца рознасць забітых і прапушчаных мячоў.

У Пхеньяне футбалістаў сваёй зборнай пасля такога пройгрышу па галоўцы яўна не пагладзяць. Адзіны раз на чэмпіянаце свету КНДР удзельнічала ў 1966 годзе.

Тады ў чвэрцьфінале Карэя прайграла менавіта Партугаліі. Той пройгрыш каштаваў многім футбалістам нацыянальнай зборнай волі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная14

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ2

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган2

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная14

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць