Улада44

Ладуцька з в.а. стаў старшынём Мінскага гарвыканкама

Мікалай Ладуцька 25 чэрвеня ўказам прэзідэнта прызначаны старшынёй Мінскага гарвыканкама. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

З 10 чэрвеня 2009 года Ладуцька выконваў абавязкі старшыні — першага намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. На пасадзе кіраўніка Мінгарвыканкама Ладуцька змяніў Міхаіла Паўлава, які 6 чэрвеня 2010 года памёр пасля цяжкай хваробы.

Мікалай Ладуцька нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. У 1981 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 2007 годзе — Акадэмію пры прэзідэнце. Працоўную дзейнасць пачаў у 1981 годзе майстрам будаўнічага ўпраўлення № 256 Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання (МВАІД). У 1982–1985 гадах — намеснік сакратара камітэта камсамола, сакратар камітэта камсамола МВАІД. У 1985–1987 гадах — першы сакратар Фрунзенскага РК ЛКСМБ Мінска. У 1987–1988 гадах — намеснік загадчыка аддзела камсамольскіх арганізацый ЦК ЛКСМБ Мінска. У 1988–1990 гадах — інструктар арганізацыйнага аддзела Фрунзенскага РК КПБ Мінска. З 1990 года — начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 256 МВАІД.

У 1997–2001 гадах — начальнік аддзела інжынернай падрыхтоўкі, начальнік вытворчага аддзела па будаўніцтве МАПІД «Мінскжылбуд». У 2001–2003 гадах — начальнік будаўнічага ўпраўлення № 101 ААТ «МАПІД».

У 2003–2006 гадах — дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «УКБ Мінгарвыканкама». У 2006–2007 гадах — кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, член Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У 2007–2009 гадах — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць