Навука і тэхналогіі

Расія спусціла на ваду плывучую АЭС

Першая з серыі плывучых атамных электрастанцый «Акадэмік Ламаносаў» была спушчаная на ваду ў Санкт-Пецярбургу.

АЭС павінная быць уведзеная ў эксплуатацыю ў 2011 годзе і будзе складацца з двух рэактараў KLT-40 на 35 мегават, каб забяспечыць да 70 МВт электраэнергіі (і 270 МВт цеплавой энергіі). Гэта рэактары з вадой пад ціскам, якія лічацца вельмі бяспечнымі (адзіная аварыя рэактара з вадой пад ціскам да гэтага адбылася толькі на станцыі Three Miles Island і абышлася без ахвяраў). Рэактары KLT-40 выкарыстоўваюцца расійцамі ўжо доўгі час на атамных ледаколах класа «Арктыка» і «Таймыр». На пабудаваных у Расіі плывучых АЭС яны будуць устаноўленыя на судны даўжынёй 144 метры і водазмяшчэннем 21500 тонаў. Да 2015 году павінна быць пабудавана прынамсі 7 такіх рэактараў.

Першая плывучая АЭС у свеце — MH-1A — была пабудаваная ў 60-х для Арміі ЗША і пастаўляла да 10 МВт энергіі ў зоне Панамскага канала з 1968 па 1975. Потым Злучаныя Штаты вырашылі адмовіцца ад выкарыстання плывучых АЭС, калі атамная энергетыка адстала ад часу, а эколагі прызналі яе ўвасабленнем шатана. Аднак калі глядзіш на нафту, што залівае ўзбярэжжа Мексікі, або чытаеш пра 230 ахвяраў пажару грузавіка, які перавозіў паліва ў Конга, знікае ўпэўненасць, што адмова ад атамнай энергіі разумная. Расійцы сцвярджаюць, што нават у выпадку затаплення судна пагрозы экалагічнай катастрофы няма, дзякуючы браніраванай паверхні рэактара. KLT-40 — такі самы рэактар, як той, што знаходзіўся на борце атамнай падводнай лодкі «Курск», якая патанула 10 гадоў таму. Пасля катастрофы рэактар быў выцягнуты на паверхню і адбуксаваны да ваенна-марской базы, дзе з яго было выкачана паліва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць