Грамадства1818

Заява ФК БАТЭ: Сярод нашых фанатаў ёсць падонкі, якія падзяляюць фашыстоўскую філасофію

14 ліпеня падчас матчу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — «Хабнарф’ёрдюр» з’явіліся расцяжкі з лічбамі 14 і 88. Гэта своеасаблівы шыфр, які абазначае «Хайль Гітлер». З гэтай нагоды кіраўніцтва беларускага чэмпіёна выступіла з адмысловай заявай.

«Учора падчас матчу з ісландскім «Хабнарф’ёрдюрам» у фанацкім сектары БАТЭ адбыўся абуральны інцыдэнт. У пэўны момант побач былі паднятыя транспаранты з лічбамі «14» і «88». Мы не думаем, што мела месца выпадковае супадзенне лічбаў, ці акцэнтавалася ўвага на нумарах любімых футбалістаў нашай каманды. Па ўсёй бачна, нейкія прыдуркаватыя, такім вось брудным спосабам, вітаючы нацызм, вырашылі нанесці ўдар па іміджу клуба.

Як ні сумна гэта прызнаваць, фанацкае асяроддзе нашага клуба, зрэшты, як і любога іншага, — неаднастайная, і, як аказалася,

у ёй існуе група падонкаў, якія падзяляюць і прамаўляюць нацысцкую філасофію. У гэтых нелюдзяў, а па‑іншаму назваць іх нельга, не засталося нічога святога.

ФК БАТЭ ўжо пачаў ўласнае расследаванне. Вядуцца кансультацыі з лідэрамі фанацкага руху, а таксама рыхтуецца зварот у праваахоўныя органы. Не сумняваемся, выканаўцы гэтай бруднай акцыі будуць выяўленыя.

Мы прыносім выбачэнні ўсім заўзятарам клуба, жыхарам нашага горада, які пацярпеў ад фашызму падчас Вялікай Айчыннай вайны, за тое, што гэты інцыдэнт своечасова не быў папярэджаны.

ФК БАТЭ заўсёды падтрымліваў сучасных, крэатыўных балельшчыкаў. Разам з тым, мы вядзем пастаянную барацьбу з прыхільнікамі розных шавіністычны поглядаў.

Зразумела, мы не можам падвесці ўсіх фанатаў пад адзін грабянец і прадбачыць іх думкі і дзеянні. Аднак прафілактычную працу праводзіць абавязаныя. І мы гэтым будзем актыўна займацца.

Разам з тым лічым, што такая праца павінна ажыццяўляцца не толькі клубам, але і ўсімі людзьмі, якія знаходзяцца побач. У такіх сітуацыях недазволена займаць пазіцыю назіральніка. З гэтым злом трэба весці барацьбу і выпальваць жалезам.
Але гэтыя складаныя пытанні не можа вырашыць адзін клуб або асобна ўзятая група людзей. Гэтым мерапрыемствам павінна надавацца ўвага ў сям’і, у адукацыйных установах, працоўных калектывах.

На жаль, закон не дае нам права караць адмарозкаў метадамі нашых дзядоў. Але мы можам звярнуцца ў праваахоўныя органы з мэтай выяўлення і недапушчэння такіх асобаў на матчы з удзелам нашай каманды.

Мы ні на хвіліну не павінны забываць, грамадзянамі якой краіны з’яўляемся, якім пазбаўлены і нягоды падвергнуўся наш народ у барацьбе з карычневай чумой. І таму проста абавязаны стаць сцяной на шляху адраджэння ідэй нацызму».

Каментары18

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы1

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў4

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы1

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць