Грамадства66

Канстытуцыйнаму акту ня быць

У пятніцу 29 верасьня кіраўнік Беларусі Аляксндар Лукашэнка даў чарговую прэс-канфэрэнцыю для расейскіх журналістаў. Ужо чацьвёртаю падобную за апошнія гады. Большая частка выступу была прысьвечана праблеме беларуска-расейскай інтэграцыі.

Саюзная дзяржава, на думку Лукашэнкі, можа будавацца толькі на ўмовах роўнасьці між дзьвюма краінамі. Відаць, у сьвятле апошніх мытных скандалаў зь беларускімі таварамі прагучала заява аб адкрытасьці межаў.

Беларусь ніколі ня ўвойдзе ў склад Расеі губэрняй ці акругай, у чарговы раз заявіў Лукашэнка.

Беларускі лідэр ня бачыць праблемы ў тым, што ў саюзнай дзяржавы няма свайго лідэра, бо на дадзены момант ён і не патрэбен. Такім чынам, саюзнага прэзыдэнта ня будзе.

Можна было чакаць, што перад прадстаўнікамі расейскіх СМІ Лукашэнка яшчэ раз засьведчыць сваё прынцыповае жаданьне будаваць саюзнаю дзяржаву і абвінаваціць Крэмль, што менавіта ён тармозіць інтэграцыю братніх народаў. Аднак гаворка пайшла іншым чынам.

Лукашэнка ізноў пайшоў на шантаж расейскага боку ў газавым пытаньні. Ён адзначыў, што калі Расея пойдзе на падвышэньне коштаў на блакітнае паліва, то гэта адназначна азначае разрыў усіх эканамічных адносінаў між нашымі краінамі. Лукашэнка папярэджвае расейскі бок, што ў праціўным выпадку ён можа пайсьці на больш шчыльнае супрацоўніцтва з Эўразьвязам.

Кіраўнік Беларусі запэўніў, што не зьбіраецца прадаваць расейцам «Белтрансгаз» за 300 мільёнаў даляраў. Вось, каб яны прапанавалі 2 мільярды, Лукашэнка, магчыма, і падумаў бы. Бо ў праціўным выпадку яму пагражае «турма». І ўпершыню ён адкрыта, хоць і гіпатэтычна заявіў, што акцыі «Белтрансгазу» могуць быць прададзеныя не расейцам, а трэцяму боку, а канкрэтна -- амэрыканцам.

У парыве захапленьня кіраўнік дзяржавы выгукнуў на расейскі бок: «Вы страціце свайго адзінага саюзьніка, вы проста зганьбіце сябе».

Лукашэнка выступае ў ролі прагназоўцы, калі кажа, што на бліжэйшыя гады будаўніцтва саюза будзе прытарможана ў сувязі з выбарчымі кампаніямі ў Расеі.

Прыняцьцё канстытуцыйнага акту саюзнай дзяржавы Лукашэнка ізноў адклаў на «сьвятое ніколі», бо «Расея ня хоча і не гатова ісьці на больш сур’ёзныя адносіны ў саюзным будаўніцтве». Ён параіў адкрыць канстытуцыйную дамову і пачытаць, а пасьля убачыць, хто і што там тармозіць.

Прагучала таксама заява аб фармаваньні новай сяброўскай дугі Беларусі, якую складуць Вэнэсуэла, Паўднёвая Афрыка, Малайзія, Віетнам, Кітай і арабскія краіны.

Разам з тым прагучалі патэтычныя заявы, кшталту таго што беларусы гатовы паміраць за Расею, калі спатрэбіцца. Лукашэнка яшчэ раз выступіў у абарону іранскай ядзернай праграмы. Ён чарговы раз выступіў супраць дамінаваньня беларускай мовы над расейскай і ўпэўніў, што не зьбіраецца ствараць партыю ўлады.

У цэлым выступ прайшоў у клясычнай стылістыцы старанна падрыхтаванага экспромту.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім1

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Украіны абвясціў пра рэзкае павелічэнне дальнабойных удараў па Расіі2

Чалы дасціпна пажартаваў наконт выказвання Пуціна пра бот расійскага салдата9

Літва і Латвія ўсё ж прымуць чэмпіянат Еўропы па футзале, а беларусаў адправяць у Славенію

Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы51

Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын

Гурт Nazareth у апошні момант абвясціў, што не прыедзе на фестываль «Сонцастаянне» ў Пружанах. У чым прычына?6

Колькі каштуе вяселле мільярдэра Джэфа Безаса і хто з зорак запрошаны ФОТЫ4

Украінцы нанеслі паспяховы ўдар па расійскім спецназе на акупаванай тэрыторыі. Загінулі 11 чалавек6

15 гадоў калоніі. Стала вядома пра прысуд палітвязню-сілавіку Аляксандру Кудрэвічу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім1

На мітынгу ў Вільні затрымалі правакатара. А Ціханоўскі заявіў пра намер дабівацца сустрэчы з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць