Улада1717

Каб абмеркаваць сваю стратэгію без мікрафонаў, апазіцыя паехала ў Вільню

Стратэгію дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах абмяркуюць сёння прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта і іх прадстаўнікі на сустрэчы ў Вільні.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

Раманчук: «Будуць прэзентаваныя апошнія сацыялагічныя апытанні, а таксама будзе гаворка наконт стратэгіі дэмакратычных сіл на прэзідэнцкай кампаніі. У сустрэчы будуць браць удзел усе тыя сілы, якія нешта з сябе ўяўляюць у Беларусі. Там збярэцца чалавек 30–40. Вось, я еду, ад Мілінкевіча будуць людзі, ад Саннікава (паводле нашых звестак, ад Саннікава на сустрэчы нікога не будзе - НН), Някляеў едзе. Не ведаю, ці даедзе Рымашэўскі… І шмат яшчэ хто будзе».

Што гэта за сацыялагічнае апытанне і хто яго праводзіў, Раманчук не ўдакладніў. Кажа, сам яго яшчэ не бачыў і падрабязнасцяў не ведае. Між тым, прызнаўся, што нягледзячы на такую прадстаўнічую сустрэчу, пытанне абрання адзінага кандадыта на ёй абмяркоўвацца не будзе.

Раманчук: «Пытанне адзінага — гэта пытанне будучыні. Калі будзе адзіная стратэгія, то і выйсці на адзінага кандыдата — гэта зусім іншае пытанне».

У Вільню, кажа Раманчук, едуць таму, што на радзіме пагаварыць на сур’ёзныя тэмы і абмеркаваць пытанні «без мікрафонаў» вельмі складана. І такім чынам апазіцыя пакідае за мяжой мікрафоны як спецслужбаў, так і журналістаў.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Усе навіны →
Усе навіны

Як кампанія нявесткі Лукашэнкі зарабляе мільёны толькі на радыё4

У Мінску дабудавалі нетыповую школу. І па дызайне, і па спецыялізацыі

Машына ўрэзалася ў блогераў, пакуль яны елі ў рэстаране ВІДЭА2

«А дзе камбайнеры?» У Кобрыне ўшаноўвалі хлебаробаў, але на кадрах былі адны чыноўнікі6

Пункт пропуску Каменны Лог цалкам паралізаваны — зламалася беларуская камп'ютарная база2

Пад Мінскам камунальнікі забілі сабаку і з'ехалі. У ЖКГ ва ўсім абвінавацілі «канапных крытыкаў»10

Марка Рубіа паведаміў пра гатоўнасць Пуціна сустрэцца з Зяленскім2

На якім месцы Беларусь па хуткасці мабільнага інтэрнету ў свеце6

У Гродне заўважылі аб'ект, які падаў з неба. Што гэта?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць