Спорт

Беларусы разьнесьлі славенцаў у другой палове гульні

У сваёй гісторыі беларусы і славенцы сустракаліся двойчы і абодва разы была зафіксаваная нічыя 1:1. Беларусам, каб працягнуць барацьбу за пуцёўку ў Швайцарыю і Аўстрыю трэба было тэрмінова перамагаць футбалістаў з балканскай краіны. І нашы хлопцы да іхняга гонару справіліся з гэтай задачай.

Зборная Беларусі правальна пачала адборачную кампанію да Эўра-2008. У трох матчах нашы гульцы змаглі ўзяць толькі адзін пункт, згуляўшы дома ўнічыю з альбанцамі і без варыянтаў саступіўшы ў гасьцёх яўным фаварытам групы галяндцам і румынам. Славенцы таксама пачалі не ахвоці, прайграўшы баўгарам і пераадолеўшы нямоглых люксэмбуржцаў.

На сёньняшні дзень абедзьве зборныя прыкладна аднаго ўзроўню. У сваёй гісторыі беларусы і славенцы сустракаліся двойчы і абодва разы была зафіксаваная нічыя 1:1. Беларусам, каб працягнуць барацьбу за пуцёўку ў Швайцарыю і Аўстрыю трэба было тэрмінова перамагаць футбалістаў з балканскай краіны. І нашы хлопцы да іхняга гонару справіліся з гэтай задачай.

На сямнаццатай хвіліне гульні лік адкрыў Дзяніс Коўба, які літаральна прапіхнуў мяч у сетку зь лічаных мэтраў ад варот, але не пасьпелі беларусы як сьлед адзначыць гол, як Бошцян Цэсар ударам галавой выраўноўвае лік. Беларусы відавочна саступалі ў барацьбе з супернікам на другім паверсе. На перадапошняй хвіліне першага тайму Клемен Лаўрыч таксама галавой выводзіць гасьцей наперад.

У перапынку Юры Пунтус, відаць, змог знайсьці патрэбныя словы для сваіх гульцоў. Яны выйшлі на другі тайм зараджаныя на барацьбу. Асабліва гэта было заўважна на прыкладзе Сяргея Карніленкі. Форвард днепрапятроўскага «Дняпра» цягам пятнаццаці хвілінаў аформіў дубль. Беларусь пачала выйграваць 3:2.

Апошнія хвіліны гульні былі падобныя да арэляў, калі перавага магла схіліцца ў любы бок. Славенцы трапілі ў штангу. А беларусы забілі. На 85 хвіліне ўдар Уладзімера Карыцькі са штрафнога быў трапны. 4:2 - такі вынік зафіксаваў сьвісток галоўнага судзьдзі матча. Беларусы сёлета атрымалі першую перамогу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?16

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі9

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

Ва Узбекістане больш за 2000 чыноўнікаў замяняюць штучным інтэлектам5

У Стоўбцах паставілі помнік танку 1973 года для ўшанавання «подзвігу Вялікай Айчыннай»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?16

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць