Тэатр33

Оперу «Ісус Хрыстос суперзорка» плануюць паставіць у Расейскім тэатры па-беларуску

Сусветнавядомая рок-опера «Ісус Хрыстос — суперзорка» Эндру Лойда Вэбера можа быць пастаўленая на сцэне Расейскага тэатра на беларускай мове. Пра гэта паведаміў галоўны рэжысёр тэатру Сяргей Кавальчык.

Цяпер драматычны тэатр імя Горкага пры дапамозе пасла РБ у Брытаніі Аляксандра Міхневіча вядзе перамовы з кампаніяй The Really Useful Group, якая валодае аўтарскімі правамі на оперу.

— Мы настойваем, каб мюзікл быў на нацыянальнай мове — у гэтым увесь сэнс нашай ідэі, — кажа Сяргей Кавальчык. — Уладальнікі правоў са свайго боку таксама зацікавіліся, што опера будзе перакладзеная яшчэ на адну мову свету.

Імя верагоднага перакладчыка оперы кіраўніцтва тэатру пакуль што не раскрывае.

«Ісус Хрыстос — звышзорка» — мюзікл у рокавых стылі аўтарства Тыма Райса і Эндру Лойда Вэбера. Упершыню мюзікл быў пастаўлены на Брадвеі ў 1971 г. Опера напісаная паводле Святых Дабравесцяў, аднак адсылае да пякучых праблемаў сучаснасці. Шмат якія арыі з оперы зрабіліся папулярнымі песнямі: «Я не ведаю, як кахаць яго», «Гаротны Ерусалім» ды інш.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць