Беларуская блаґасфера11

Архіпелаг роспачы

Стоп стоп, рух… Дык вось жа ён! Вось, дарэчы, і крызіс улады, аб неабходнасці пашырэння якога так доўга гаварылі дэмакраты. Маленькі, але відавочны. Але рух, у адрозненне ад партыйных тусовак, гэта індывідуальныя дзеянні людзей, напоўненыя калектыўным сэнсам. У рух не ўступаюць, да яго далучаюцца менавіта сваімі дзеяннямі.

Набыўшы беспрэцэдэнтныя памеры, галадоўка пратэстанцкіх вернікаў царквы «Новае жыццё» адлюстравала ў сабе ўсе палітычныя і сацыяльныя рэаліі сённяшняй Беларусі. Сам размах і выбуховы памер акцыі сведчыць пра многае. Хацелася б верыць, што яна – яшчэ адно сведчанне паступовай рэвалюцыі духу, што адбываецца ў беларускім грамадстве. Вера і прага волі сапраўды родняць галадаючых вернікаў з тымі, хто выйшаў у сакавіку на плошчу Каліноўскага. Аднак, сёння аб тэндэнцыі можна казаць толькі ў абмежаваным сэнсе. Адзін за другім адбываюцца лакалізаваныя выбухі пратэсту. Тое, што яны ўсё часцей набываюць форму галадоўкі, сведчыць, што гэтымі пратэстамі рушыць не мэта, а роспач. Зразумеўшы, што іншых сродкаў камунікацыі з уладай не застаецца, пакрыўджаныя рашаюцца на адчайныя, ахвярныя дзеянні. Гэтыя пратэсты пакуль што лакалізаваныя. Характэрна, што прарывае перш за ўсё людзей веры – хай будзе то вера ў Бога, хай вера ў палітычныя ідэалы. Важна тое, што гэтая вера сапраўды кіруе людзьмі, а не з’яўляецца дэманстратыўным атрыбутам прыналежнасці да нейкай групы. Людзей веры ў Беларусі пакуль мала. Таму гэтыя выспачкі адчаю пакуль што не сцягваюцца, не ствараюць прастору пратэсту і супраціву, а застаюцца такім архіпелагам роспачы…

Самай яскравай адметнасцю стварэння і існавання гэтай апошняй і самай буйной (як мінімум з моманту знікнення плошчы Каліноўскага) выспы адчаю ёсць відавочная разгубленасць улады. Апошняя яскрава дэманструе сваю неадэкватнасць перад сілай бяссільных. Яе звычайны сродак размовы з непакорнымі – націск, гвалт не спрацоўвае перад тымі, хто не проста гатовы супрастаяць гвалту, а лічыць гэта вышэйшым абавязкам. Берасцейскі чыноўнік яўна паспяшыў абвесціць вядомага палітыка «трошкі вышэй бога». Варванне ў храм, нават пазбаўлены рэгістрацыі, пакуль што тая мяжа, перад якой спыняюцца нават лукашэнкаўцы. Бог – гэта вам не апазіцыя…

Характэрна таксама амаль поўная адсутнасць рэакцыі палітычнай апазіцыі на беспрэцэдэнтныя падзеі. Гэтая адсутнасць можа сведчыць толькі пра дзве рэчы. Адна – што палітычный апазіцыі ў нас не засталося, як мінімум што датычыць Беларусі, а не знешніх палітычных рынкаў. Другая – што апазіцыі грамадства патрэбнае толькі ў пэўных абставінах, калі гэта выгадна ёй самой. Нагадаем, што і падчас плошчы Каліноўскага апазіцыя не была лідэрам падзеяў, а хутчэй імкнулася ў іх упісацца. У плошчы быў бачны пэўны палітычны капітал, які пасля гэтага быў выкарыстаны, альбо, хутчэй сказаць, прафуканы. Гэтага капіталу з дзвюх сотняў вернікаў, што сядзяць у былым кароўніку, сабраць цяжкавата. Ну, не каардынацыйны цэнтр па арганізацыі галадовак жа ствараць… Таму, сядзіце і галадайце. А мы, па Вільнях да Варшавах, а заадно будзем ствараць шырокі народны рух…

Стоп стоп, рух… Дык вось жа ён! Вось, дарэчы, і крызіс улады, аб неабходнасці пашырэння якога так доўга гаварылі дэмакраты. Маленькі, але відавочны. Але рух, у адрозненне ад партыйных тусовак, гэта індывідуальныя дзеянні людзей, напоўненыя калектыўным сэнсам. У рух не ўступаюць, да яго далучаюцца менавіта сваімі дзеяннямі. Калі рух быў бы сапраўды патрэбны, апазіцыя мусіла б імгненна рэагаваць на кожную з гэтых выспачкаў адчаю. Вашая задача – не кіраваць і зацягваць людзей у свае структуры, а дапамагаць і падтрымліваць тых, хто гатовы на самаахвярныя ўчынкі. Самае страшнае для чалавека, які ідзе на адчайны паступак – гэта адсутнасць надзеі, што яны будуць пачутыя. Дапамажыце хаця б з гэтым. Дапамагайце ствараць інфармацыйны шум. Дапамажыце проста ўвагай і маральнай падтрымкай – гэта тая ежа, якая харчуе тых, хто адмаўляецца ад ежы матэрыяльный. Пачынайце сцягваць гэтыя выспачкі… Але пакуль пытанні структураў і лідараў стаяць вышэй за людзей, аб нейкіх рухах гаварыць і не прыходзіцца. І вельмі цяжка размаўляць аб самой апазіцыі.

P.S. Дарэчы, растлумачце мне, вясковаму ідыёту, калі ўсе разам так ставяцца да незалежнага грамадства, якая мне да халеры розніца, хто будзе аб’яднаным лідарам – Мілінкевіч ці Лябедзька?

Каментары1

Цяпер чытаюць

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адправілі, як бандэроль па пошце». Маляваныч вярнуўся ў Польшчу з Грузіі3

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек11

Галоўны трэнер «Нёмана»: Караеву дзякуй, а пі***сам, якія засмуціліся, прывітанне! Няхай вып'юць за нас і падавяцца!12

Аўтобус з Вільні ў Мінск не прапусцілі праз мяжу, пасажыры дабіраліся самі 

Былы віцэ-прэм'ер Русы назваў Аляску рускай зямлёй18

Саміт на Алясцы: пазітыўны, негатыўны і іншыя сцэнары для Украіны7

Сярэдняя цана метра ў Мінску — 1754 даляры

Як спецслужбы ЗША рыхтуюць сустрэчу Трампа і Пуціна на Алясцы1

Мінчук не верыў, што маці не можа хадзіць, і жорстка забіў яе. Родныя раней ужо выклікалі на яго міліцыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў2

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць