Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

«Кангрэсіць, кангрэсіць і яшчэ раз кангрэсіць»

На думку аналітыкаў, апазыцыя зноў ўлягла ў тое, што ўмее найлепей. А яе адозвы — як кансэрваваная скумбрыя ва ўласным соку.

У сеткавай цяпер "Салідарнасці" Аляксандар Старыкевіч адгукнуўся на рашэньне палітычных супернікаў рэжыму сумясьціць кампанію мясцовых выбараў з падрыхтоўкай другога Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Аўтар артыкулу пад красамоўнай назвай "Казка пра страчаны час" робіць выснову, што "наступныя месяцы лідэры апазыцыі прысьвецяць бескампраміснай барацьбе за перадзел тытулаў".

Я вырашыў пашырыць палітру меркаваньняў і зьвярнуўся па камэнтар на гэтую тэму да двух палітолягаў.

На думку Валера Карбалевіча, станоўчым момантам можна лічыць тое, што зьяўляецца хоць нейкая матывацыя. Не сакрэт жа, што апанэнты ўлады хоць і вырашылі (за выняткам прыхільнікаў Пазьняка) ісьці на выбары, але ставяцца да кампаніі болей чым скептычна. І нават яе назву падкрэсьлена бяруць у двухкосьсе. Зараз жа прапануецца стымул для хаджэньня у народ. Бо пропуск на кангрэс — трыста подпісаў за вылучэньне кандыдытам у той ці іншы Савет.

Зрэшты, Валер Карбалевіч бачыць небясьпеку, што той-сёй назьбірае аўтографаў "ад ліхтара". Бо другі варыянт, каб трапіць на кангрэс, — сабраць тыя ж трыста подпісаў пад адозвай "Шлях да свабоды".

Дадам, што нават калі подпісы будуць зьбірацца сумленна, то пытаньне аб рэпрэзэнтацыйнасці такога форуму ўсё адно застаецца. Цікава, а як трапіць туды апазыцыйны бамонд, для якога мясцовыя выбары — ня той узровень?.. Будуць кааптавацца? Зьбяруць аўтографы з дапамогай валянтэраў, якіх самі ж клічуць "індзейцамі"? Ці не ператворыцца задума найперш у спаборніцтва гэных "індзейцаў"?

Палітоляг Юры Чавусаў у размове са мной заявіў катэгарычна: сумяшчэньне выбараў з падрыхтоўкай да кангрэсу ёсьць памылкай. "Зараз, — кажа Юры, — апазыцыя зноў займаецца тым, што умее найлепей — высьвятляць стасункі ў сваім асяроддзьзі. То бок — кангрэсіць, кангрэсіць і яшчэ раз кангрэсіць".

Дарэчы, дасьведчаныя людзі кажуць, што тая яшчэ ня бачаная публікай адозва "Шлях да свабоды" (агульны палітычны мэсыдж апазыцыйных вылучэнцаў на мясцовыя выбары) патыхае сэктанцтвам. Маўляў, не спрабуюць пашыраць электарат, а зноў апэлююць да "сваіх".

Карацей, усё тая ж "скумбрыя ва ўласным соку".

Зусім імаверна, што на чарговым кангрэсе замест Мілінкевіча абяруць новага "першага сярод роўных". Усім бачна, што былы адзіны кандыдат і сёньня ўжо нагадвае англійскую каралеву, якая царуе, але не кіруе. Але бяда ў тым, што перадзел партфэляў ня вырашыць стратэгічных пытаньняў. Кангрэс не нашмат зручнейшы для выпрацоўкі стратэгіі, чым як мітынг на плошчы. На такім форуме можна выйграць сечу за свайго партыйнага лідэра, але немагчыма высекчы іскры моцных канцэптуальных ідэяў.

Простае пытаньне: што сёньня прапануе апазыцыя масе суайчыньнікаў? Якім лёзунгам (толькі ня трэба цытаваць мёртвыя тэзы з пратаколаў!) здольная прывабіць пад свае штандары апантанага спажывецкім бумам абываталя? Дзеля чаго той стане мяняць сваю мару пра ня надта дабіты "фальксвагэн" на вулічны пратэст зь непрадказальнымі наступствамі?

Выразных адказаў ад ніводнага палітыка пачуць не давялося.

Натуральна, намацаць і ажыцьцявіць моцную стратэгію ў нашых умовах пякельна цяжка. Прасьцей, як кажа іранічны палітоляг, рабіць тое, што найлепей атрымліваецца, — "кангрэсіць, кангрэсіць і яшчэ раз кангрэсіць".

P.S. Апошнім часам стаў часьцей зазіраць на сайт "Салідарнасьці" (нагадаю: былога папяровага выданьня, выціснутага рэпрэсіямі ў Сеціва). Рэсурс набыў прывабны дызайн і становіцца ўсё цікавейшы паводле грамадзка-палітычнага кантэнту. Усё часьцей (мабыць, трохі разгробшы арганізацыйныя клопаты) выступае з артыкуламі і галоўны рэдактар. Болей сталы чытач пэўна памятае пэрыяд у першай палове 90-х, калі артыкулы Аляксандра Старыкевіча, тады ўласнага карэспандэнта "Известий", рэгулярна ставілі на вушы тагачаснае высокае беларускае начальства. Цяпер відно, што пяро не заржавела!

Каментары6

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула40

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі28

Украіна параіла беларускай арміі падчас вучэнняў не набліжацца да мяжы6

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

Любіце піць вельмі гарачую гарбату? Рызыкуеце захварэць на рак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць