Культура99

У Мінску павесіўся дырэктар Новасібірскай оперы

Руслану Яфрэмаву было толькі 39 гадоў.

У Мінску памёр дырэктар Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Руслан Яфрэмаў. Дырэктара тэатра, які прыехаў на міжнародны калядны оперны форум, знайшлі павешаным у сябе ў нумары 9 снежня.

У гасцініцы «Вікторыя», дзе спыніўся дырэктар тэатра, інфармацыю пра тое, што Яфрэмава знайшлі павешаным, аспрэчваць не сталі. Але што-небудзь каментаваць адмовіліся, спаслаўшыся на этычныя меркаванні.

У Вялікім тэатры оперы і балета, які праводзіць оперны форум, на які і прыехаў Яфрэмаў, ад каментароў адмовіліся.

Інфармацыю пра смерць Яфрэмава пацвярджае і расійскі партал Newsru.com, спасылаючыся на прэс-службу новасібірскага тэатра. Дырэктар тэатра памёр на 40-м годзе жыцця.

8 снежня адбылася сустрэча дырэктароў тэатраў оперы і балета. Адным з удзельнікаў сустрэчы апынуўся дырэктар Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Руслан Яфрэмаў.

***

Руслан Юр’евіч Яфрэмаў нарадзіўся ў 1971 г. у Омску. З 1997 года працаваў у Омскай акадэмічным тэатры драмы. З 19 верасня 2008 года прызначаны дырэктарам Новасібірскай оперы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў прыкусіў язык пасля рашэння Трампа адправіць да Расіі ядзерныя падлодкі8

Паўтара дзясятка карцін. Знойдзена самая жывапісная тэраса Мінска

Рыэлтар: У параўнанні з мінулым годам арэнда жылля падаражэла на 20—30%2

На мяжы з Польшчай у чарзе больш за 2000 аўто1

61-гадовы мужчына прапаў на пункце пропуску «Брэст»

Саша Філіпенка расказаў, што яго раман «Слон» можна купіць у Беларусі. Прапагандысты знялі яго з продажу за некалькі гадзін 14

17-гадовага на Audi спынілі стральбой з табельнай зброі1

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню82

Беларускі рэжысёр расказаў, як у маладосці пазнаёміўся ў ЗША з адным з самых уплывовых украінцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы1

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць