Грамадства44

Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле не плануюць сустракацца з Мартынавым

Еўракамісар і Высокі прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы з’ехалі з Бруселя, а ў іх працоўных графіках пакуль няма сустрэчы з беларускім міністрам.

«Мы не можам пацвердзіць сустрэчу паміж Эштан і беларускім міністрам замежных спраў. Такой сустрэчы ў графіку няма. Баранэса Эштан сёння знаходзіцца ў Лондане», — паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Высокага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы.

Нагадаем, 7 студзеня прэс-сакратар Кэтрын Эштан Мая Кочыянчыч паведаміла замежным СМІ аб тым, што такая сустрэча плануецца.

Па некаторых звестках, Сяргей Мартынаў, магчыма, планаваў сустрэцца з еўракамісарам па пытаннях еўрапейскай палітыкі Штэфанам Фюле. Аднак у прэс-службе еўракамісара Еўрарадыё паведамілі, што не валодаюць інфармацыяй аб сустрэчы Фюле з Мартынавым на гэтым тыдні.

Прэс-служба Штэфана Фюле: «Штэфан Фюле сёння раніцай паляцеў ва Ўкраіну проста з Прагі. Ён нават не быў у Бруселі, і падобная сустрэча была фізічна немагчымая. Ён прыляціць з Украіны заўтра ўвечары».

МЗС Беларусі пацвярджае, што 10 студзеня Сяргей Мартынаў знаходзіцца ў Бруселі. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных, «міністр працуе па сваім графіку працоўных сустрэч і кансультацый». Частка гэтых сустрэч пройдзе ў Бруселі. Больш падрабязную інфармацыю ён называць пакуль адмовіўся.

Каментары4

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску4

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс150

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць