Грамадства33

У кватэры гарадзенскага актывіста ператрус правялі невядомыя

Тры мужчыны і жанчына ў міліцэйскай форме прыйшлі на кватэру да актывіста АГП Данілы Кляўко і, нахабным чынам адмовіўшыся прадставіць ордэр, правялі ў кватэры ператрус.
У міліцыі гаспадару кажуць, што ня ведаюць такіх супрацоўнікаў.

Даніла Кляўко распавядае, што дакумэнты яму вельмі хутка паказала толькі жанчына, і адзінае, што ён пасьпеў убачыць — «Кастрычніцкі суд Горадні»… У далейшым на яго патрабаваньні прадставіць ордэр на ператрус людзі ў форме не рэагавалі.

Сярод іх, са слоў Кляўко, адзін быў з камэрай і ўвесь час здымаў. Прысутнічалі таксама і двое панятых, якіх ён раней ніколі ня бачыў.

«Ператрэсьлі ўсю хату, — кажа Даніла Кляўко, — знайшлі толькі камізэльку „За Някляева!“ і ў канцы запатрабавалі расьпісацца на нейкай паперы, чаго я не зрабіў».

Пасьля гэтага ператрусу Даніла Кляўко зьвярнуўся з заявай у міліцыю. І вось сёньня, зь яго слоў, тэлефанаваў начальнік райаддзела і патлумачыў яму: былі зробленыя запыты ва ўсе адпаведныя інстанцыі, і высьветлілася, што ніхто не пасылаў супрацоўнікаў міліцыі да яго зь ператрусам.

Начальнік райаддзела, са слоў Кляўко, сказаў, што яны будуць узбуджаць крымінальную справу і запрасіў яго для прагляду відэакартатэкі, каб выявіць асобы людзей, якія прыходзілі да яго праводзіць ператрус.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі16

Яраслаў Еўдакімаў хварэў на рак лёгкіх1

Брата палітзняволенага айцішніка асудзілі за пратэсты

Лукашэнка пра палітвязняў: Забірайце да сябе, вязіце іх туды27

Урад ЗША пачынае татальную праверку ўсіх 55 мільёнаў уладальнікаў амерыканскіх віз4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА5

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць