Мінінфармацыі ўгледзела ў гэтым змену мовы і спецыялізацыі з «масава-палітычнай і для вольнага часу» на «літаратурна-мастацкую».
Мінінфармацыі ўгледзела ў гэтым змену мовы і спецыялізацыі з «масава-палітычнай і для вольнага часу» на «літаратурна-мастацкую».
Мінінфармацыі вынесла папярэджанне заснавальніку рэгіянальнай газеты «Планета М» — ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс». Дакумент за подпісам першай намесніцы міністра Ліліі Ананіч датаваны 24-м студзеня. Прэтэнзіі палягаюць у тым, што заснавальнік газеты «Планета М» не паведаміў Мінінфармацыі пра змяненне спецыялізацыі газеты з «масава-палітычнай і для вольнага часу» на «літаратурна-мастацкую», а таксама пра змену мовы газеты — з «рускай і беларускай» на «беларускую». Указаныя парушэнні прапанавана зліквідаваць у 10-дзённы тэрмін.
Нумар, які прыцягнуў увагу Мінінфармацыі, пабачыў свет 10 снежня 2010 года. У ім былі надрукаваныя вершы баранавіцкага паэта, сябра ГА «БАЖ» і галоўнага рэдактара газет «Ганцавіцкі час» і «Нясвіжскі час» Аляксея Белага.
Папярэджанне выклікала неразуменне ў рэдакцыі: чаму паэзію нельга разглядаць як матэрыялы «для вольнага часу»? Перабольшанай палічылі і прэтэнзію наконт мовы: у газеце надрукавалі вершы беларускага паэта, і яна выйшла на беларускай мове, але ў «шапцы» і выходных дадзеных усё напісана па-руску. У рэдакцыі лічаць, што мовы выдання — гэта тыя мовы, на якіх могуць публікавацца матэрыялы, а не тыя, якія абавязкова выкарыстоўваць у кожным выпуску.
Каментары