Культура

Белы чараўнік блюзу

Гэры Муру было 58 гадоў, што па любых мерках няшмат. «Маньякі. Усё адно я нікуды ад вас не падзенуся», — сказаў ён сваім фанам пад гатэлем «Еўропа» ў Мінску.

6 лютага ў нумары гатэля ў Эстэпоне (адзін з іспанскіх курортаў) пайшоў з жыцця Гэры Мур — адзін з самых неадназначных «гітарных герояў» другой паловы ХХ стагоддзя.

Яму было 58 гадоў, што па любых мерках няшмат. Памёр ў сне, ад сардэчнага прыступу.

У Паўночнай Ірландыі, дзе нарадзіўся Гэры Мур, блюз увогуле не вельмі прыжыўся — усё ж такі чорная музыка Злучаных Штатаў не магла трымаць канкурэнцыю з жыгамі, а таксама баладамі, характэрнымі для мясцовай сцэны. Крытыкі лічаць, што ў Ірландыі два вялікія блюзмэны — Вэн Морысан і Гэры Мур, і калі мастацтва першага ад блюза знаходзілася на пэўнай дыстанцыі, то ў Мура любоў да блюза выявілася асноўнай.

У Злучаных Штатах, на радзіме блюза, Гары Мура так і не палюбілі: яго лічылі занадта папсовым, ягоныя пазнавальныя сола шмат хто лічыў проста прафанацыяй — маўляў, блюз не можа гучаць у топе на радыё ці пераўтварацца ў павольныя танцы на дыскатэках.
А калі выйшла песня Still Got The Blues дык меламаны ўвогуле не ведалі, што рабіць: прызнаваць гэтую рэч блюзавым шэдэўрам яны не маглі праз празмерную «папсовасць», а проста не браць яе ў разлік — тым больш не ўдавалася, бо сола, з якога пачыналася песня, засядала ў падкорцы мозга і не адпускала.

«Белы чараўнік блюза», а менавіта так называлі Гэры Мура, зрабіў для гэтай культуры тое, што, бадай, ніхто да яго не змог — ён змог данесці чорную музыку да агромністага кола слухачоў, не знішчыўшы пры гэтым яе зачараванне.
З аднаго боку, цяпер нікога не здзіўляла, што мірная хатняя гаспадыня можа бясконца слухаць блюз, але, з другога боку, сам Мур ператварыўся ледзь не ў сінонім слова «блюз», што аўтаматычна пачало раздражняць і музыкантаў, і меламанаў.

На прасторах былога СССР музыка Гэры Мура прыйшлася меламанам даспадобы: рэч у тым, што натуральны чорны блюз не блізкі слухачам з Усходняй Еўропы — а вось хард-блюз, які граў першы гурт Гэры Мура Thin Lizzy, якраз і быў той самай неабходнай мяшанкай з карэннага блюза і белай рок-музыкі. Але Мур нядоўга граў у Thin Lizzy — сапраўдным «вяртаннем» гітарыста стаў пачатак 90-х, калі ягоныя блюзавыя балады пачалі гучаць, як кажуць, з кожнага праса. А ягоная Parisian Walkways, якая спалучала ў сабе пазнавальную гітарную манеру Мура, а таксама любімыя ў нас мінорныя гармоніі (якія трошкі нагадвалі цыганскія), стала проста рэпетыцыйным стандартам для маладых гуртоў, якія пачыналі ў 90-я. Дый паслужны спіс Мура ўражвае: акрамя моцнай сольнай кар’еры, ён паспеў сыграць з Джорджам Харысанам, Эндру Лойдам Уэбэрам, Озі Осбарнам і іншымі выбітнымі сучаснікамі.

У 2008 годзе Гэры Мур прыехаў у Мінск, квіткі на яго каштавалі досыць дэмакратычна — ад 70 тысяч (для параўнання Цэзарыя Эвара каштавала ад 120), але зала б так ці інакш была б забяспечана.
Знаёмы меламан расказваў, як яны з сябрамі чакалі музыканта пад гатэлем «Еўропа». Калі той урэшце прыехаў, яны кінуліся падпісваць кіпы старых вінілаў. Выглядаў Мур не надта – стомлены, з трошкі азызлым тварам. Аўтографаў ён тады амаль не даваў, але тут нечакана пагадзіўся:

— Маньякі. Усё адно я нікуды ад вас не падзенуся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць