Грамадства77

МУС уводзіць каменданцкую гадзіну для падлеткаў

Непаўнагадовым забароняць знаходзіцца на вуліцы пасля 23.00.

МУС Беларусі падрыхтавала свае прапановы па распрацоўцы закона, які б забараніў непаўнагадовым знаходзіцца ў грамадскіх месцах пасля 23.00 без суправаджэння бацькоў або асоб, што замяняюць іх, паведамілі ва ўпраўленні прафілактыкі МУС.

Як лічаць у МУС, увядзенне каменданцкай гадзіны магло б стаць дадатковай мерай па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці, бо непаўнагадовыя парушаюць закон як правіла позна ўвечары ці ноччу.

У МУС паведамілі, што цяпер на ўліку ў краіне стаіць каля 15 тыс. непаўнагадовых. Разам з тым удалося дамагчыся істотнага зніжэння ўзроўню падлеткавай злачыннасці — на 41,3% з 2006 года.

Як адзначылі ў МУС, пэўныя крокі па ўвядзенні каменданцкай гадзіны для падлеткаў ўжо зробленыя. 12 студзеня 2011 г. ўступіла ў сілу новае палажэнне КаАП — ст.17.12 «Допуск на начныя дыскатэкі, у культурна-забаўляльныя клубы непаўнагадовых», па якой ўладальнікі начных клубаў могуць быць аштрафаваныя, калі пасля 22.00 ва ўстанове будуць знаходзіцца непаўнагадовыя. За парушэнне гэтага артыкула індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам (гаспадарам устаноў) пагражае штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь (адна базавая зараз роўная Br35 тыс.).

Каментары7

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай14

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Тром жанчынам далі калонію і велізарныя штрафы за дваровы чат. Сярод іх 62‑гадовая завуч10

Жанчына з Рыгі расказала, як ездзіла ў Беларусь рабіць зубы14

Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі5

Бельгія заблакавала наданне Украіне €140 мільярдаў рэпарацыйнага крэдыту за кошт актываў РФ7

Пад Масквой дрон заляцеў у кватэру 6

Трамп заявіў пра неадкладнае спыненне перамоваў аб гандлі з Канадай з-за рэкламнага роліка з Рэйганам8

У штучнага інтэлекту гніюць мазгі ад смеццевага кантэнту з інтэрнэту. Зрэшты, у людзей таксама8

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай14

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць