Свет

Дзяржаўны розум не заўсёды ў стане вырашыць, чаго хоча сэрца маленькай дзяўчынкі

Дэпутат італьянскага парлямэнту Лючыё Барані накіраваў ліст да амбасадара Беларусі ў Рыме. Дэпутат прапаноўвае сябе ў якасьці гаранта ў вырашэньні спрэчнай сытуацыі вакол беларускай сіраты Вікі Мароз і італьянскай сям’і Джуста Барначын.

Дэпутат ніжняй Палаты італьянскага парлямэнту ад правацэнтрысцкай апазыцыі, старшыня парлямэнцкай камісіі ў дзіцячых правах Лючыё Барані накіраваў ліст да амбасадара Беларусі ў Рыме. Дэпутат прапаноўвае сябе ў якасьці гаранта ў вырашэньні спрэчнай сытуацыі вакол беларускай сіраты Вікі Мароз і італьянскай сям’і Джуста Барначын.

Паводле палітыка, дзяржаўны розум, які можа быць справядлівым у абароне ўласных правоў, не заўсёды ў стане вырашыць, чаго хоча сэрца маленькай дзяўчынкі. Лючыё Барані занепакоены, што выказаныя дзяўчынкай пажаданьні жыць у Італіі, у сям’і тых, каго яно называе мамай і татам, могуць адыйсьці на другі плян пад час міждзяржаўных перамоваў наконт далейшых праграмаў прыёму беларускіх дзяцей-сірот у Італіі.

Лючыё Барані згодны з выстаўленымі беларускім бокам патрабаваньнямі гарантыяў вяртаньня беларускіх дзяцей на радзіму. Пры гэтым ён лічыць памылковым выкарыстаньне лёсу канкрэтнай дзяўчынкі ў якасьці інструмэнту ціску на тыя італьянскія сем’і, якія гасьцінна прымаюць у сябе беларускіх дзяцей.

У сваім лісьце да беларускага амбасадара Лючыё Барані падкрэсьлівае, што ён, як сябра парлямэнцкай камісіі ў правах дзяцей, перадусім як бацька траіх дзяцей, гатовы сустрэцца зь Вікай Мароз ды таксама ўзяць удзел у адпаведных слуханьнях справы ў Беларусі. Італьянскі палітык упэўнены, што справядлівае рашэньне на карысьць дзіцяці «можа выклікаць толькі ўдзячнасьць беларускаму ўраду і ніколі ня будзе забытае італьянцамі».

Нагадаем, што напярэдадні міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоo наступным чынам сфармуляваў пазыцыю беларускай дзяржавы што да адпачынку дзяцей-сірот за мяжой: «Мы можам забясьпечыць якаснае аздараўленьне дзяцей і ў Беларусі. Калі будуць атрыманыя надзейныя гарантыі зь італьянскага боку, што такой сытуацыі, як зь Вікай Мароз, ня будзе ніколі, толькі тады мы можам даць згоду на паездкі нашых дзяцей ў італьянскія сем’і.»

Што да сям’і Джуста –Барначын, то яна пакуль ніяк не пракамэнтавала намер італьянскага парлямэнтара. Муж і жонка пацьвердзілі, што здалі дакумэнты на ўдачарэньне ў беларускую амбасаду, аднак, мяркуюць яны, наўрад ці гэтыя паперы ўжо трапілі ў Менск.

Камэнтуючы апошняе рашэньне беларускіх уладаў адносна таго, што беларускія дзеці-сіроты будуць цяпер адпачываць ня ў сем’ях, а выключна ва ўстановах кшталту пансіянатаў, Марыя Кьяра Барначын і Алесандра Джуста падкрэсьлілі, што гэта справядліва толькі ў дачыненьні да тых беларускіх дзяцей, якія едуць упершыню ў Італію і яшчэ не ўстанавілі цесных сувязяў зь італьянскімі сем’ямі. Што да тых сіротаў, якія ўжо мелі кантакт зь італьянскімі сем’ямі, дзе іх любяць і чакаюць, то для іх падобнае рашэньне можа быць вельмі балючым».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць