Меркаванні22

Мы вырашылі нагадаць беларусам пра іх карані...

Выбітны дзеяч Нацыянальнага адраджэння Вацлаў Ластоўскі напісаў у 1918 годзе:

«Што сталася б, каб мы забыліся свае роднае мовы? Калі б мы нашую родную мову закінулі, забыліся, а прынялі чужую, тады па ўсіх нас і след загінуў бы на зямлі.

Наш паэта Францішак Багушэвіч (Мацей Бурачок) у прадмове да «Беларускай Дудкі» кажа: «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, пасля і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзі людзей па абліччы ці па адзежы, якую хто носіць. Вось жа мова — гэта ёсць аблічча і адзежа душы людской».

На жаль, сёння ў беларусаў адбіраюць іх мову. Нас робяць нямымі, як «тых людзей перад скананнем»…

На Беларусі няма ніводнай ВНУ на беларускай мове, няма ніводнага дзяржаўнага тэлеканала на нацыянальнай мове.

Беларускую мову дзяржава выкарыстоўвае толькі ў спалучэнні з тым, што аджыло і сышло ў мінулае. Руская ж мова навязваецца нашаму народу як мова, на якой ствараюцца новыя навуковыя распрацоўкі, ажыццяўляецца вышэйшая адукацыя, друкуюцца ўсе законы і ўказы. Рускую мову прапагандуюць як мову ўлады, адукацыі, арміі і міліцыі.

Беларускамоўнаму ж чалавеку сёння цалкам закрытая дарога на любыя кіроўныя пасады. Ёсць і выключэнні, але ж яны толькі падкрэсліваюць агульнае негалоснае правіла існай сістэмы ўлады.

А самы вялікі парадокс у тым, што лёс нашай роднай мовы — у нашых руках. І толькі ад нашых памкненняў залежыць тое, ці захаваем мы сваю мову, ці не станем нямым, «сканаўшым» народам.

Сёння, 21 лютага, у гэты значны для любога чалавека на Зямлі дзень, мы вырашылі нагадаць беларусам пра іх карані — родную, бацькоўскую мову.

Жыве Беларусь! Слава народу! Слава Бацькаўшчыне!

Суполка імя Вацлава Ластоўскага Руху «За новыя выбары без Лукашэнкі» (Мінск)

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля5

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Усе навіны →
Усе навіны

«Час перакрыць вентыль». ЕС паскарае адмову ад расійскага звадкаванага газу6

Збіраюцца пастрожыць правілы для інтэрнэт-гандлю1

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі10

«Простаму беларусу гэта няважна». Боты праводзяць чатыры розныя ўстаноўкі адносна закрыцця мяжы13

Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу4

У Мінску адкрылі новую вуліцу і далі ёй старую назву2

25‑гадовы палітвязень Мікіта Емяльянаў за кратамі страчвае зрок1

На выставе ў Львове паказалі вялізны падводны дрон ФОТАФАКТ3

Якія еўрапейскія сталіцы найбольш небяспечныя?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля5

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць