Грамадства1616

Лукашэнка: «Я ў спорце бачу ўсё, таму што каля ног у мяне заўсёды круцяцца тыя, хто працуе ў спорце»

Ён заявіў, што ўкладанні ў хакейны клуб «Дынама», не апраўдалі сябе.

25 лютага на нарадзе з новым складам урада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўкладанні ў хакейны клуб «Дынама», не апраўдалі сябе.

Звяртаючыся да міністра спорту і турызму Алега Качана, ён адзначыў: «Вы, Заічкоў [памочнік прэзідэнта па фізкультуры, спорце і развіцці турызму], Цяцерын [першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта], рваліся ўсё ў спорт. Вы галавой адказваеце — вы, тройка, адказваеце — за тое, што робіцца ў спорце наагул. І не трэба казаць, то там ваша, не ваша задача. Вось вы тройка, вы прэзідэнты ў гэтай сферы. Вы ведаеце, што я ў спорце бачу ўсё. Не таму, што я такі вялікі, а таму, што каля ног у мяне заўсёды круцяцца тыя, хто працуе ў спорце, хто спортам займаецца і гэтак далей».

«Таму я вам не абяцаю лёгкага жыцця. І не спыняйцеся ніколі на дасягнутым. Кшталту, ах, „Дынама“ у плэй-оф выйшла — усё, мы сваю задачу выканалі. Вы яшчэ грошай не апраўдалі тых, якія затрачаны на гэтую каманду», — заявіў Лукашэнка.

«Каманда добрая, сабраная, дашліфаваць яе трэба ў нечым. Калі бяруцца за справу — выйграюць, а калі так, несур’ёзна, ну так па бошцы атрымалі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць