Улада2929

Лукашэнка абвесціў, што спыніць будаваць «гіганцкія спартовыя аб’екты»

Гэта прагучала ў суботу ў Раўбічах на лыжнай эстафеце.

Гэта прагучала ў суботу ў Раўбічах на лыжнай эстафеце.

«Трэба прытармазіць з будаўніцтвам гіганцкіх аб’ектаў. У бліжэйшы час гіганцкія збудаванні мы будаваць не будзем», — заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам у суботу ў Раўбічах, пасля ўдзелу ў лыжнай эстафеце «Мінская лыжня».

Ён ускосна прызнаў, што лядовых палацаў набудавалі з ліхвой. «Трэба запоўніць іх спецыялістамі». «Трэба, каб на гэтых аб’ектах сфармаваліся добрыя каманды, якія будуць прыносіць Беларусі перамогу і славу», — сказаў ён і адзначыцў магчымасць запрашэння замежных трэнераў.

«Мы будзем рабіць упор на падрыхтоўку спартсменаў і добрыя заробкі», — абяцаў Лукашэнка.

Ён завяраў, што ў Беларусі ёсць грошы, каб «расці спартсменам, плаціць трэнерам, і выдатныя аб’екты — паказвайце вынікі»

Каманда, за якую на апошнім этапе бег Адяксандр Лукашэнка, традыцыйна выйграла лыжную эстафету 4 на 2,5 км сярод рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання. Другое месца заняла каманда службы аховы прэзідэнта, трэцяе — Мінабароны.

Традыцыйна ў гэтую каманду ўваходзяць спартоўцы-чэмпіёны, а ў часе бегу Аляксандра Лукашэнкі канкурэнты пры патрэбе прытарможваюць.

Лукашэнка надае вялікае значэнне, каб «Прэзідэнт» заўжды і ўсюды выйграваў спаборніцтвы, у якіх удзельнічае, хоць з пункту гледжання здаровага сэнсу і этыкі гэта часам выглядае спецыфічна.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць