Свет1111

Паўстанцы далі Кадафі 72 гадзіны, каб сышоў

«Пацвярджаю, што ў нас быў кантакт з прадстаўніком Кадафі, які спрабаваў пачаць перамовы аб умовах яго сыходу».

Лівійскія паўстанцы не будуць пераследваць Муамара Кадафі за злачынствы, у якіх яны яго абвінавачваюць, калі палкоўнік пакіне краіну ў найбліжэйшыя 72 гадзіны,

заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Аль-Джазіра» лідэр паўстанцаў Мустафа Абдэль Джаліль.

Джаліль, які быў міністрам юстыцыі ва ўрадзе Кадафі, а цяпер узначаліў альтэрнатыўны ўрад краіны ў Бенгазі, абвясціў аб гэтым у 13:30 паводле Грынвіча; ён падкрэсліў, што больш, чым на трое сутак гэты тэрмін працягвацца не будзе.

Ультыматум паўстанцаў з’явіўся следам за іх заявамі аб тым, што прадстаўнікі Кадафі спрабавалі пачаць перамовы аб умовах яго сыходу ад улады і выезду з Лівіі; прадстаўнікі ўрада адмаўляюць факт падобных кантактаў.

«Пацвярджаю, што ў нас быў кантакт з прадстаўніком Кадафі, які спрабаваў пачаць перамовы аб умовах яго сыходу.

Мы ад гэтага адмовіліся. Мы не вядзем перамовы з тым, хто праліваў і працягвае праліваць кроў лівійцаў. З якой нагоды мы павінны верыць гэтаму чалавеку?» — заявіў агенцтву Рэйтэр прадстаўнік паўстанцаў Мустафа Герыана.

Крыніцы карэспандэнта Бі-Б-Сі Джона Лайна ў Бенгазі распавялі, што кантакты адбываліся ў форме званкоў розных прадстаўнікоў рэжыму з Трыпалі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна152

Міліцыя сцвярджае, што на канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА30

У Кітаі скончылі будаўніцтва самага высокага моста ў свеце4

Візавы цэнтр Іспаніі ў Маскве, якім карысталіся многія беларусы, спыніў прыём дакументаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага42

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць