Эканоміка2525

ЗША пагражае банкруцтва?

Standard & Poor's змяніла прагноз па крэдытным рэйтынгу ЗША са «стабільнага» на «негатыўны». Але крэдытныя рэйтынгі Беларусі яшчэ на парадак горшыя.

Standard & Poor’s змяніла прагноз па крэдытным рэйтынгу ЗША са «стабільнага» на «негатыўны». Доўг краіны дасягнуў нерэальнага памеру.

Міністр фінансаў ЗША Цімаці Гейтнер не згодны з ацэнкамі рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor’s, якое напярэдадні апублікавала свой песімістычны прагноз.

Standard & Poor’s пацвердзіла рэйтынг ЗША на адзнацы ААА і змяніла прагноз па рэйтынгу са «стабільнага» на «негатыўны».

Гейтнер заявіў, што няма рызыкі, што ЗША страцяць высокі крэдытны рэйтынг на ўзроўні ААА. «Такога рызыкі няма», — сказаў ён у інтэрв’ю Fox Business Network. З нагоды паніжэння прагнозу па рэйтынгу ён сказаў, што Вашынгтон сур’ёзна ставіцца да распрацоўкі праграм, якія павінны дапамагчы скараціць дэфіцыт бюджэту.

«Калі вы ўважліва назіраеце за тым, што адбываецца ў Вашынгтоне, вы бачыце: людзі з абодвух бакоў — дэмакраты і рэспубліканцы — згаджаюцца з прэзідэнтам, што мы павінны ўвесці ў дзеянне шэраг рэформаў зараз, каб у доўгатэрміновай перспектыве скараціць дэфіцыт бюджэту», — дадаў ён.

На думку аналітыкаў Standard & Poor’s, ЗША сутыкнуцца з цяжкасцямі пры абслугоўванні гіганцкага доўгу ў $ 14 трлн. У сувязі з гэтым агенцтва змяніла прагноз па рэйтынгу краіны са «стабільнага» на «негатыўны». Пасля гэтага рынкі абрынуліся, інвестары пачалі скупляць золата, бо ў амерыканскія дзяржаблігацыі ўкладзены валютныя рэзервы большасці краін свету.

Гайтнер у інтэрв’ю Bloomberg Television сказаў, што як унутраныя, так і замежныя інвестары па-ранейшаму ўпэўненыя ў даўгавых абавязацельствах ЗША і моцных перспектывах росту эканомікі ЗША. Ён таксама дадаў, што лічыць магчымым для адміністрацыі Абамы заключыць здзелку з дэмакратамі і рэспубліканцамі ў кангрэсе, каб вызначыць мэты і механізмы для скарачэння дэфіцыту бюджэту на $ 4 трыльёны на працягу наступных 10–12 гадоў.

Варта адзначыць для параўнання, што крэдытныя рэйтынгі Беларусі на парадак горшыя, чым у ЗША. Standard & Poor’s прысвоіла доўгатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні «B+" у замежнай валюце, а кароткатэрміновы рэйтынг — на ўзроўні «B». Прагноз рэйтынгаў — «негатыўны».

Каментары25

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі8

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі13

Бізнэсмена з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах. Ён падтрымліваў Расію, а ўкраінцаў называў «хахламі»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс116

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць